Гарады Магілёўскай вобласці
У Рэспубліцы Беларусь крытэрыі аднясення населеных пунктаў да катэгорый устаноўлены Законам Рэспублікі Беларусь ад 5 мая 1998 г. № 154—З «Аб адміністрацыйна-тэрытарыяльным дзяленні і парадку вырашэння пытанняў адміністрацыйна-тэрытарыяльнага ўладкавання Рэспублікі Беларусь». Згодна з артыкулам 8 гэтага закона, гарады дзеляцца на наступныя падкатэгорыі[1]:
- Мінск — сталіца Рэспублікі Беларусь;
- гарады абласнога падпарадкавання — найбольш буйныя населеныя пункты (з колькасцю насельніцтва не менш за 50 тысяч чалавек), якія з'яўляюцца адміністрацыйнымі і буйнымі эканамічнымі і культурнымі цэнтрамі з развітой вытворчай і сацыяльнай інфраструктурай;
- гарады раённага падпарадкавання — населеныя пункты з колькасцю насельніцтва не менш за 6 тысяч чалавек, якія маюць прамысловыя прадпрыемствы, сетку ўстаноў сацыяльна-культурнага і бытавога прызначэння, з перспектывамі далейшага развіцця і росту колькасці насельніцтва.
Карта размяшчэння гарадоў Магілёўскай вобласціПравіць
Гарады з насельніцтвам:
— 200 000 і больш | — ад 10 000 да 19 999 | ||||
— ад 20 000 да 49 999 | — 9 999 і менш |
Зялёным колерам пазначаны гарады, насельніцтва якіх павялічваецца, чырвоным — змяншаецца.
Колькасць гарадоў і іх жыхароўПравіць
На 14 кастрычніка 2009 года (перапіс насельніцтва) ў Магілёўскай вобласці Беларусі налічвалася 15 гарадоў, у тым ліку 2 гарады абласнога падпарадкавання і 13 — раённага[2], у тым ліку:
Насельніцтва | Паселішчаў | Паселішчаў у працэнтах |
Жыхароў | Жыхароў у працэнтах |
---|---|---|---|---|
200 000 і больш | 2 | 13,33 % | 573 371 | 72,91 % |
ад 20 000 да 49 999 | 3 | 20,00 % | 92 522 | 11,77 % |
ад 10 000 да 19 999 | 6 | 40,00 % | 88 023 | 11,19 % |
9 999 і менш | 4 | 26,67 % | 32 446 | 4,13 % |
Сума | 15 | 100,00 % | 786 362 | 100,00 % |
На 1 студзеня 2017 іх колькасць была тая ж самая[3].
З 18 студзеня 2017 года маюць статус гарадоў раённага падпарадкавання таксама Бялынічы і Круглае[4].
Спіс гарадоў Магілёўскай вобласціПравіць
Назвы лацініцай у спісе прыводзяцца адпаведна з афіцыйнымі правіламі транслітарацыі[5][6].
№ | Герб | Назва кірыліцай | Назва лацініцай | Раён | Колькасць жыхароў (перапіс, 2009) | Колькасць жыхароў (ацэнка, 2017) | Змена (2017 да 2009) |
---|---|---|---|---|---|---|---|
1 | Магілёў | Mahilioŭ | Магілёў | горад358 279 | 380 440 | +6,19 % | |
2 | Бабруйск | Babrujsk | Бабруйск | горад215 092 | 217 940 | +1,32 % | |
3 | Горкі | Horki | Горацкі | 32 777 | 34 553 | +5,42 % | |
4 | Асіповічы | Asipovičy | Асіповіцкі | 32 543 | 31 298 | −3,83 % | |
5 | Крычаў | Kryčaŭ | Крычаўскі | 27 202 | 26 178 | −3,76 % | |
6 | Быхаў | Bychaŭ | Быхаўскі | 17 031 | 17 082 | +0,30 % | |
7 | Клімавічы | Klimavičy | Клімавіцкі | 17 064 | 16 346 | −4,21 % | |
8 | Шклоў | Škloŭ | Шклоўскі | 16 439 | 16 310 | −0,78 % | |
9 | Касцюковічы | Kasciukovičy | Касцюковіцкі | 15 993 | 15 855 | −0,86 % | |
10 | Чавусы | Čavusy | Чавускі | 10 692 | 10 525 | −1,56 % | |
11 | Мсціслаў | Mscislaŭ | Мсціслаўскі | 10 804 | 10 370 | −4,02 % | |
12 | Бялынічы (горад з 2017) | Bialyničy | Бялыніцкі | 10 688 | 10 035 | −6,11 % | |
13 | Кіраўск | Kiraŭsk | Кіраўскі | 8 756 | 8 767 | +0,13 % | |
14 | Чэрыкаў | Čerykaŭ | Чэрыкаўскі | 8 177 | 8 165 | −0,15 % | |
15 | Слаўгарад | Slaŭharad | Слаўгарадскі | 7 992 | 7 750 | −3,03 % | |
16 | Круглае (горад з 2017) | Kruhlaje | Круглянскі | 7 529 | 7 617 | +1,17 % | |
17 | Клічаў | Kličaŭ | Клічаўскі | 7 521 | 7 457 | −0,85 % |
ГалерэяПравіць
Гл. таксамаПравіць
ЗноскіПравіць
- ↑ Закон Республики Беларусь от 5 мая 1998 года № 154-З «Об административно-территориальном делении и порядке решения вопросов административно-территориального устройства Республики Беларусь»(недаступная спасылка). Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь. Архівавана з першакрыніцы 22 сакавіка 2021. Праверана 29 красавіка 2016.
- ↑ Перепись населения Республики Беларусь. Численность населения областей и районов. Могилёвская область. (руск.)
- ↑ Численность населения на 1 января 2017 г. и среднегодовая численность населения за 2016 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов, поселков городского типа. Архівавана 31 снежня 2018. (руск.)
- ↑ Пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 лістапада 2016 г. № 925 «Об отнесении поселков городского типа Белыничи и Круглое Могилевской области к городам районного подчинения» і рашэнне Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў ад 19 снежня 2016 г. № 24-4 «Об отнесении поселков городского типа Белыничи и Круглое Могилевской области к городам районного подчинения» (увайшло ў сілу 18 студзеня 2017 г.) на Нацыянальным прававым Інтэрнэт-партале Рэспублікі Беларусь (руск.)
- ↑ Постановление Государственного комитета по земельным ресурсам, геодезии и картографии Республики Беларусь от 23 ноября 2000 г. № 15 «Об утверждении Инструкции по транслитерации географических названий Республики Беларусь буквами латинского алфавита». Архівавана 30 чэрвеня 2016. (руск.)
- ↑ Tenth United Nations Conference on the Standardization of Geographical Names. The Roman alphabet transliteration of Belarusian geographical names. (англ.)