Павел Аляксандравіч Пернікаў

беларускі вікіпедыст, праваабаронца

Павел Аляксандравіч Пернікаў (нар. каля 1992) — беларускі ўдзельнік Вікіпедыі і праваабаронца.

Павел Аляксандравіч Пернікаў
Род дзейнасці вікіпедыст, праваабаронец, музычны менеджар, вязень сумлення
Дата нараджэння каля 1992[1]
Месца нараджэння
Грамадзянства
Альма-матар

БіяграфіяПравіць

Пернікаў вычыўся ў Брэсцкім дзяржаўным універсітэце. У 2013 годзе ўдзельнічаў у конкурсе студэнцкіх прац да 20-годдзя Сусветнай канферэнцыі правоў чалавек, атрымаў дыплом прадстаўніцтва ААН у Беларусі[2]. Займаўся праваабаронай у Брэсцкай вобласці[2]. Станам на 2021 год кіраваў прэс-цэнтрам Беларускай секцыі Міжнароднай супольнасці правоў чалавека[2].

25 жніўня 2014 года зарэгістраваўся ў Вікіпедыі, удзельнічаў пад нікам Pr12402 у некалькіх разделах (у тым ліку ў двух раздзелах на беларускай мове). Зрабіў 84 тысячы правак. 27 снежня 2021 года з яго акаўнта пачалі рабіць вандальныя праўкі. 28 снежня яго заблакавалі на падставе захопа акаўнта ці ўзлома пароля[2].

28 сакавіка 2022 года пракуратура Брэсцкай вобласці паведаміла пра перадачу ў суд крымінальнай справы супраць затрыманага раней «30-гадовага непрацуючага жыхара Брэста П.», і ўдзельнікі Вікіпедыі апазналі ў ім Pr12402. Паводле абвінавачання, Пернікаў у 2020—2021 гадах рэдагаваў Вікіпедыю і напісаў матэрыял для сайта Міжнароднай супольнасці правоў чалавека і «прадставіў грамадскасці загадзя ілжывыя звесткі аб дзейнасці праваахоўных і дзяржаўных органаў Рэспублікі Беларусь» і «перадаў загадзя ілжывыя звесткі аб датычнасці органаў улады Беларусі да забойства ў кастрычніку 2004 года журналісткі Веранікі Чаркасавай, а таксама да катаванняў і забойстваў людзей»[2][3]. Пернікава абвінавацілі па артыкуле 369-1 УК РБ «Дыскрэдытацыя Рэспублікі Беларусь»[2][3]. 29 сакавіка Брэсцкі абласны суд у закрытым рэжыме разглядаў скаргу Пернікава[2].

Паводле абвінавачання, Пернікаў дыскрэдыткаваў дзяржаву ў Вікіпедыі шляхам рэдагавання двух артыкулаў Вікіпедыі на рускай мове (Цензура в Белоруссии і Список смертей, связанных с протестами в Белоруссии (2020—2021)) і аднаго артыкула на беларускай мове тарашкевіцай (Сьпіс загінулых падчас акцыяў пратэсту ў Беларусі (2020—2021)[4]). Ён дадаў у спіс загінулых берасцейца Генадзя Шутава, а ў артыкул пра цэнзуру дадаў згадку пра Вераніку Чаркасаву[4]. Пернікаў не адмаўляў, што менавіта ён рабіў гэтыя праўкі і працаваў над артыкулам для сайта Міжнароднай супольнасці правоў чалавека, але не прызнаў віну[4].

7 красавіка 2022 года суддзя Маскоўскага раёна Брэста Яўген Брэган прысудзіў Пернікаву да двух гадоў пазбаўлення волі з адбываннем пакарання ў папраўчай калоніі агульнага рэжыму, што адпавядала просьбе пракурора Алены Ціхановіч[5][4].

11 красавіка 2022 года 5 беларускіх арганізацый правааборанцаў прызналі Пернікава палітычным зняволеным і заклікалі да неадкладнага вызвалення Пернікава і іншых беларускіх палітвязняў[6].

Гл. таксамаПравіць

Зноскі