Касцёл Святога Юзафа (Лунінец)

Касцёл Святога Юзафа — мураваны каталіцкі храм у г. Лунінцы Брэсцкай вобласці.

Каталіцкі храм
Касцёл Святога Юзафа
Лунінец. Касцёл (03).jpg
52°14′24,79″ пн. ш. 26°48′15,23″ у. д.HGЯO
Краіна Беларусь
Месцазнаходжанне
Канфесія Каталіцызм
Стан дзейнічае

ГісторыяПравіць

У 1931 годзе, біскуп Зыгмунт Лазінскі асвяціў у Лунінцы новы будынак касцёла парафіі Святога Юзафа. Касцёл быў кансакраваны 11 ліпеня 1935 года біскупам з Пінска Казімірам Букрабам. Больш як 15 святароў працавалі ў Лунінецкім касцёле Святога Юзафа да канчатковага закрыцця яго савецкімі ўладамі ў 1948 г[1].

Будынак выкарыстоўвывалі ў якасці складаб потым быў адданы пад раённы Дом культуры: тут ладзіліся канцэрты і праводзіліся моладзевыя дыскатэкі. Вежу, якая надавала яму асаблівую прывабнасць была разбурына.

Калі пасля распаду СССР Дом культуры пераехаў у частку былога гаркама партыі, касцёл аддлалі веруючым ХВЕ. Аднак каталікі праз суд вярнулі будынак парафіі[2].

Першая Імша адбылася ў будынку Лунінецкага касцёла 13 красавіка 1997 года.

АрхітэктураПравіць

Помнік архітэктуры гістарызму з рысамі неакласіцызму і неаготыкі. Вырашаны працяглым прамавугольным у плане аб’ёмам пад двухсхільным дахам. 3 тыльнага боку далучана ніжэйшая пяцігранная апсіда пад вальмавым пакрыццём. Фасад завершаны трохвугольным франтонам, крапаваны пілястрамі на тры праслы, у цэнтральным з якіх прамавугольны ўваходны праём і акно-ружа над ім. Бакавыя фасады рытмічна расчлянёны прамавугольнымі аконнымі праёмамі з замковым каменем над перамычкамі і контрфорсамі ў прасценках[3].

Гл. таксамаПравіць

ЛітаратураПравіць

Кулагін А. М. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін; фатограф А. Л. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Мн.: БелЭн, 2008. — 488 с.: іл.

Зноскі

СпасылкіПравіць