Царква ў гонар абраза Божай Маці «Адшуканне загінулых» (Лунінец)

Царква ў гонар абраза Божай Маці «Адшуканне загінулых» — мураваны праваслаўны храм у Беларусі, у горадзе Лунінец Брэсцкай вобласці. Знаходзіцца на вуліцы Чапаева, 77-1. Прыход і храм з’яўляюцца мемарыяльным помнікам, прысвечаным усім воінам, якія загінулі ў Першай і Другой сусветных войнах і воінам-інтэрнацыяналістам.

Славутасць
Царква ў гонар абраза Божай Маці «Адшуканне загінулых»
52°15′16″ пн. ш. 26°49′27″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Горад Лунінец
Канфесія БПЦ
Епархія Пінская і Лунінецкая епархія
Благачынне Лунінецкае
Будаўніцтва 20072013 гады
Стан дзейнічае
Map

Гісторыя правіць

3 сакавіка 2006 года па блаславенні архіепіскапа Пінскага і Лунінецкага Стэфана быў утвораны прыход. 4 красавіка 2006 года Брэсцкім абласным выканаўчым камітэтам прыход быў афіцыйна зарэгістраваны, аб чым было выдадзена пасведчанне за № 691.

26 ліпеня 2007 года адбылася закладка падмурка храма[1]. Узводзіўся храм на месцы двух могілак, дзе ляжаць парэшткі пяці тысяч забітых воінаў, сялян і простых мірных жыхароў. 31 жніўня 2006 года архіепіскапам Пінскім і Лунінецкім Стэфанам настаяцелем храма быў прызначаны іерэй Сергій Крышталь. 16 лютага 2013 года храм быў асвечаны[2].

Зноскі

Спасылкі правіць