Пінская і Лунінецкая епархія
- Гэты артыкул прысвечаны Пінскай і Лунінецкай епархіі РПЦ. Пра каталіцкую епархію з цэнтрам у Пінску глядзіце ў артыкуле Пінская дыяцэзія
Пінская епархія — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка Рускай Праваслаўнай Царквы ў Беларусі. Заснавана ў 1328 годзе, адноўлена 6 ліпеня 1989 года. Аб’ядноўвае прыходы і манастыр на тэрыторыі Баранавіцкага, Ганцавіцкага, Іванаўскага, Івацэвіцкага, Лунінецкага, Ляхавіцкага, Пінскага і Столінскага раёнаў Брэсцкай вобласці.
Пінская епархія | |
---|---|
Агульныя звесткі | |
Краіна | Беларусь |
Епархіяльны цэнтр | Пінск |
Заснавана | 1328, 1989[1] |
Кіраванне | |
Кіруючы архірэй | архіепіскап Пінскі і Лунінецкі Георгій (Вайтовіч) (з 2 чэрвеня 2022) |
Кафедральны храм | Свята-Варварынскі сабор (Пінск) |
Статыстыка | |
Благачынняў | 8 |
Прыходаў | 176 (2012)[1] |
Храмаў | 193 (2012)[1] |
Святароў | 174 (2012)[1] |
Сайт | pinskeparh.by |
Карта | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Гісторыя
правіць3 канца X — пачатаку XI стагоддзя тэрыторыя епархіі ўваходзіла ў склад Тураўскай праваслаўнай епархіі ў падпарадкаванні Кіеўскай мітраполіі. У 1241 годзе кафедра перанесена ў Пінск, што лічыцца пачаткам дзейнасці Пінскай праваслаўнай епархіі. У XIV стагоддзя епархія тройчы знаходзілася ў юрысдыкцыі Галіцкай мітраполіі, пасля яе скасавання — зноў y Кіеўскай. У 1595—1795 пінскай кафедрай валодалі уніяты, аднак y 1620—1632 гадах Пінская праваслаўная епархія адраджалася і існавала адначасова з уніяцкай. У 1795—1839 гадах уніяцкія прыходы епархіі аб’ядналіся з праваслаўнай царквой і іх тэрыторыя была ўключана ў склад Мінскай праваслаўнай епархіі.
У 1920 епархія адноўлена, y 1922—1939 знаходзілася ў складзе Польскай аўтакефальнай праваслаўнай царквы.
У 1941 на пінскую кафедру быў прызначаны епіскап Маскоўскага патрыярхату, аднак з-за ваеных дзеянняў ён не змог кіраваць епархіяй. У 1942—1944 епархія знаходзілася ў падпарадкаванні Украінскай аўтакефальнай праваслаўнай царквы; y 1944 вернута ў юрысдыкдыю Маскоўскага патрыярхату.
У 1839—1840 і 1980—1990 гадах тытул «епіскап пінскі» насілі вікарыі Мінскай епархіі. У 1990 дзейнасць Пінскай праваслаўнай епархіі адноўлена ў складзе Беларускай праваслаўнай царквы, яе тэрыторыя ахоплівае 8 адміністрацыйных раёнаў Брэсцкай вобласці: Пінскі, Баранавіцкі, Ганцавіцкі, Іванаўскі, Івацэвіцкі, Луні нецкі, Ляхавіцкі, Столінскі.
Станам на канец 1999 года ў епархіі 147 прыходаў, 34 капліцы, 128 святароў, 5 дыяканаў, Пінскі Варварынскі манастыр (адноўлены з 1993).
Архірэі
правіць- Кірыла Цярлецкі (1576—1585)
- Міхаіл (Галубовіч) (1839—1840)
- Панцялеймон (Ражноўскі) (1920—1922 (1939))
- Мікалай Іназемцаў (1922—1939)
- Панцялеймон (Ражноўскі) (1939—1940)
- Веніямін (Навіцкі) (1941—1942)
- Данііл (Юзьвюк) (1945—1950)
- Паісій (Абразцоў) (1950—1952)
- Канстанцін (Хоміч) (1987—1989)
Пінская епархія
- Канстанцін (Хоміч) (1989—1990)
- Сцяфан (Корзун) (1990-2022)
- Георгій (Вайтовіч) (с 2 чэрвеня 2022)
Благачынні (Дабрачынні)
правіцьМанастыры
правіцьЗноскі
- ↑ а б в г Пінская епархія (руск.). Патрыярхія.ru. Праверана 2014-02-8.
Літаратура
правіць- Пінска праваслаўная епархія // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 12: Палікрат — Праметэй / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 12. С. 368.
- Пінская епархія // Беларускі праваслаўны каляндар, 2000. Мн., 1999.
- Пінская праваслаўная епархія // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 5: М — Пуд / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1999. — 592 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0141-9. С. 499—500.
- Пінска-Тураўская праваслаўная епархія // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — С. 434. — 792 с. — ISBN 985-11-0378-0 (т. 2), ISBN 985-11-0315-2.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Пінская і Лунінецкая епархія
- Інфармацыя на сайце Беларускага экзархата