Іванаўскае благачынне

Іванаўскае благачынне, Іванаўская благачынная акруга — акруга ў Пінскай і Лунінецкай епархіі Беларускай праваслаўнай царквы. Аб’ядноўвае прыходы Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці.

Праваслаўны крыж. Іванаўскае благачынне
Іванаўская благачынная акруга
Свята-Пакроўская царква
Свята-Пакроўская царква
Краіна
Цэнтр Іванава
Тып арганізацыі акруга праваслаўнай епархіі
pinskeparh.by/eparkhialn…

Храмы і прыходы правіць

  1. Свята-Крыжаўзвіжанская царква (Бродніца)
  2. Свята-Крыжаўзвіжанская царква (Варацэвічы)
  3. Свята-Параскева-Пятніцкая царква (Гнеўчыцы)
  4. Свята-Троіцкая царква (Дастоева)
  5. Свята-Мікалаеўская царква (Дружылавічы)
  6. Свята-Раства-Багародзіцкая царква (Застружжа)
  7. Свята-Пакроўская царква (Іванава)
  8. Свята-Раства-Багародзіцкая царква (Ляскавічы)
  9. Спаса-Узнясенская царква (Ляхавічы)
  10. Спаса-Узнясенская царква (Моладава)
  11. Спаса-Праабражэнская царква (Моталь)
  12. Свята-Петра-Паўлаўская царква (Махро)
  13. Свята-Міхайлаўская царква (Адрыжын)
  14. Свята-Параскева-Пятніцкая царква (Опаль)
  15. Свята-Успенская царква (Рудск)
  16. Свята-Успенская царква (Снітава)
  17. Царква Іверскай іконы Маці Божай (Сачыўкі)
  18. Свята-Аляксандра-Неўская царква (Стрэльна)
  19. Царква ў гонар Казанскага абраза Маці Божай (Тышкавічы)
  20. Царква ў імя прападобнага мучаніка Афанасія Брэсцкага (Яечкавічы)

Благачынныя настаяцелі правіць

Іерэй Уладзімір Ільіч Камякоў.

Спасылкі правіць