Свята-Успенская царква (Снітава)
Свята-Успенская царква — мураваны праваслаўны храм у в. Снітава Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці. Знаходзіцца на вул. Ленінская, 80а.
Славутасць | |
Свята-Успенская царква | |
---|---|
52°07′50″ пн. ш. 25°26′30″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Беларусь |
Вёска | Снітава |
Канфесія | БПЦ |
Епархія | Пінская і Лунінецкая епархія |
Будаўніцтва | 2004—2007 гады |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Гісторыя
правіцьУ 1833 годзе на месцы трухлявай царквы быў пабудаваны новы драўляны будынак. У 1933 годзе была пабудавана званіца. У 1962 годзе храм быў закрыты, а ў 1983 годзе быў цалкам разбураны.
5 чэрвеня 2004 года архіепіскап Стэфан асвяціў месца і камень пад будаўніцтва новага храма. 8 верасня 2007 года архіепіскап Стэфан учыніў чын асвячэння храма[1].
Зноскі
- ↑ 16. Приход храма Успения Пресвятой Богородицы д. Снитово Ивановского района(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 12 снежня 2019. Праверана 9 снежня 2019.
Спасылкі
правіць- Свята-Успенская царква (Снітава) на сайце Глобус Беларусі (руск.)