Адкрыць галоўнае меню

Свята-Крыжаўзвіжанская царква (Варацэвічы)

Праваслаўны храм
Свята-Крываўзвіжанская царква
Варацэвічы. Царква.jpg
52°06′31,97″ пн. ш. 25°22′55,28″ у. д.HGЯO
Краіна Беларусь
Вёска Варацэвічы
Канфесія Беларуская праваслаўная царква
Епархія Пінская і Лунінецкая
Архітэктурны стыль неарускі стыль
Будаўніцтва 1869—1872 (ці 1874)
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 113Г000265шыфр 113Г000265

Свята-Крыжаўзвіжанская царква — праваслаўны храм у в. Варацэвічы (Іванаўскі раён Брэсцкай вобласці). Помнік архітэктуры псеўда-рускага стылю.

Змест

ГісторыяПравіць

Пабудавана ў 1869—1872 (1874?) гг. з цэглы. Асвячона ў 1872 г. Выбар пляцоўкі пад будаўніцтва і яе план у 1868 г. склаў інжынер-архітэктар Чыкмасаў і прыватны землямер Тарасевіч[1]. Пры расчыстцы пляцоўкі была знесена карчма. Для храма быў выкарыстаны «нармальны» праект № 2 царквы на 300 чалавек[2]. Нейкі час існавала струхлелая драўляная царква, спраектаваная старшым грамадзянскім інжынерам Яноўскім у 1842 г. замест ранейшага храма[3]. Падрадчыкамі з’яўляліся жыхары Чарнігаўскай губерні І. Ц. Сяргееў і яго сын Кузьма. У 1920 — 30 гг. царква была закрыта, царкоўныя рэчы разабралі прыхаджане. Шмат рэчаў вернута ў царкву ў час яе адкрыцця ў 1993 г.

АрхітэктураПравіць

Манументальны белакаменны будынак з развітай аб’ёмна-прасторавай кампазіцыяй, якую фарміруюць 3-ярусная шатровая званіца (дабудавана ў 1882), прамавугольная ў плане трапезная, кубападобная малітоўная зала, да якой далучана паўкруглая апсіда. Розная вышыня аб’ёмаў, панаванне сярод іх шмат’яруснай шатровай званіцы з макаўкай стварае шматпланавую маляўнічую кампазіцыю. Чатырохсхільны дах асноўнага аб’ёму і шацёр званіцы завершаны цыбулепадобнымі галоўкамі на гранёных барабанах. Галоўны ўваход аформлены арачным прафіляваным парталам. Фасады расчлянёны парнымі і адзінарнымі арачнымі аконнымі праёмамі ў руставаных ліштвах. Пластыка фасадаў насычана архітэктурным дэкорам, запазычаным са старажытнарускага царкоўнага дойлідства: аркатурныя фрызы, броўкі, гарадкі, парэбрык, кілепадобныя ліштвы і інш.

У інтэр’еры апсіда раскрываецца ў малітоўную залу шырокім арачным прасветам і вылучана 2-ярусным іканастасам. Вуглы залы скошаны, зала перакрыта плоскай столлю на падугах. Абразы 19 ст., разны ківот і іканастас (спраектаваў у 1870 брэсцкі архітэктар М. Барташэўскі). Ганаровае месца ў інтэр’еры храма займае абраз «Ісус Хрыстос», падараваны царкве ў дзень яе асвячэння гаспадарамі маёнтка Ордамі (адноўлены 12 снежня 1907).

Зноскі

  1. НАРБ у г. Гродна, ф. 97, воп. 1, спр. 178, 180, 229.
  2. НАРБ у г. Гродна, ф. 97, воп. 1, спр. 16, арк. 29; спр. 445, арк. 8.
  3. НАРБ у г. Гродна, ф. 8, воп. 1, спр. 368, арк. 4.

ЛітаратураПравіць

Праваслаўныя храмы Беларусі / А. М. Кулагін, З. Э. Герасімовіч, У. П. Свентахоўскі. — Мн., БелЭн, 2007.

СпасылкіПравіць