Мсціслаў Міхайлавіч Барташэўскі
беларускі архітэктар
Мсціслаў Міхайлавіч Барташэўскі — архітэктар Расійскай імперыі, тытулярны саветнік. Брэсцкі гарадавы архітэктар (1870—1872).
Мсціслаў Міхайлавіч Барташэўскі | |
---|---|
Дата нараджэння | невядома |
Дата смерці | невядома |
Альма-матар | |
Узнагароды | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьСкончыў Маскоўскае палацавае архітэктурнае вучылішча . З 10 чэрвеня 1868 года працаваў пры гродзенскім губернскім будаўнічым аддзяленні[1]. Прынамсі з 1870 года займаў пасаду брэсцкага гарадавога архітэктара. На гэтай пасадзе шмат увагі надаваў помнікам архітэктуры.
Праекты
правіць- Абмерныя чарцяжы касцёла Найсвяцейшай Тройцы ў мястэчку Воўчыне Брэсцкага павета (1870—71)[2].
- Выканаўца работ па ўзвядзенні Свята-Мікалаеўскай царквы ў вёсцы Азятах Кобрынскага павета (1870)[3].
- Каштарыс на аднаўленне згарэлай Свята-Пакроўскай царквы ў мястэчку Хомску Кобрынскага павета (1872) — не захавалася[4].
- Каштарыс на перабудову касцёла Найсвяцейшай Тройцы ў праваслаўную царкву ў мястэчку Росі Ваўкавыскага павета (22 сакавіка 1870)[5].
- Нагляд за перабудовай Свята-Параскева-Пятніцкай царквы ў мястэчку Дзівіне Кобрынскага павета (1869)[6].
- Праект агароджы Спаса-Увазнясенскай царквы ў вёсцы Вельямовічах Брэсцкага павета (1868)[7].
- Праект драўлянай Свята-Дабравешчанскай царквы ў вёсцы Чамярах Брэсцкага павета (1869) — не захавалася[8].
- Праект і каштарыс на перабудову Свята-Пакроўскай царквы ў вёсцы Буховічах Кобрынскага павета (1877)[9].
- Праект іканастаса Свята-Раства-Багародзіцкай царквы ў вёсцы Вавулічах Кобрынскага павета (13 снежня 1870)[10].
- Праект ківота, іканастаса і каштарыса на пабудову Свята-Крыжаўзвіжанскай царквы ў вёсцы Варацэвічах Пінскага павета (1864)[11].
- Праект перабудовы драўлянай царквы ў вёсцы Мала-Ельня[12] Брэсцкага павета (1 чэрвеня 1871) — не захавалася.
- Праект перабудовы згарэлай Свята-Пакроўскай царквы ў мястэчку Хомску Кобрынскага павета (1871) — не захавалася[13].
- Праект перабудовы касцёла Звествання Найсвяцейшай Дзевы Марыі ў праваслаўную царкву ў мястэчку Гарадцы Кобрынскага павета (1869; разам з Кадрунцавым і Чакмасавым).
- Праект перабудовы Свята-Успенскай царквы і на пабудову званіцы ў вёсцы Царкоўніках Брэсцкага павета (21 красавіка 1871) — не захаваліся[14].
- Праект перабудовы ўніяцкай Свята-Троіцкай царквы ў праваслаўную ў мястэчку Бездзежы Кобрынскага павета (1865)[15].
- Праект перабудовы фасада Свята-Успенскай царквы ў вёсцы Гвозніцы Брэсцкага павета (14 кастрычніка 1871)[16].
- Праект рамонта Свята-Раства Багародзіцкай царквы ў вёсцы Гудзевічах Гродзенскага павета (1876)[17].
- Праект Свята-Раства-Багародзіцкай царквы ў вёсцы Гершонах Брэсцкага павета (пры ўдзеле гарадскога архітэктара К. Гросмана і гродзенскага губернскага архітэктара Міхайлоўскага[18]).
- Праект Свята-Параскева-Пятніцкай царквы і іканастаса ў вёсцы Арэхаве Брэсцкага павета (28 верасня 1871) — не захавалася[19].
- Праект Спаса-Праабражэнскай царквы ў мястэчку Моталі Кобрынскага павета (15 верасня 1867)[20].
- Праект Спаса-Праабражэнскай царквы ў вёсцы Трасцяніцы Брэсцкага павета (23 жніўня 1871)[21][22].
Зноскі
правіць- ↑ Памятная книжка по Гродненской губернии на 1870 год. (Адрес-календарь) // Гродно: Гродненский губернский статистический комитет, 1870. — 153 с.
- ↑ Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі. — Ф. 97. Воп. 1., спр. 145, л. 62 — 63
- ↑ Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі. — Ф. 8. Воп. 1., спр. 1557, л. 20
- ↑ Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі. — Ф. 1. Воп. 4., спр. 68, л. 11
- ↑ Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі. — Ф. а8. Воп. 1., спр. 1557, л. 22 — 23
- ↑ Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі. — Ф. 97. Воп. 1., спр. 154, л. 108, 119, 224 зв.
- ↑ Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі. — Ф. 8. Воп. 1., спр. 1557, л. 48 зв.; НГАБ. — Ф. 97. Воп. 1., спр. 19, л. 91, 102
- ↑ Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі. — Ф. 8. Воп. 1., спр. 1557, л. 6 зв.
- ↑ Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі. — Ф. 97. Воп. 1., спр. 276, л. 36
- ↑ Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі. — Ф. 97. Оп. 1., спр. 16, л. 334
- ↑ Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі. — Ф. 97. Воп. 1., спр. 377, л. 4 — 25, 68
- ↑ Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі. — Ф. 8. Воп. 1., спр. 1557, л. 100; Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі. — Ф. 97. Воп. 1., спр. 316, л. 2, 4, 7
- ↑ Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі. — Ф. 97. Воп. 1., спр. 273, л. 33, 39
- ↑ Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі. — Ф. 8. Воп. 1. спр. 1557, л. 90
- ↑ Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі. — Ф. 8. Воп. 1., спр. 1557, л. 67
- ↑ Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі. — Ф. 8. Воп. 1., спр. 1557, л. 127
- ↑ Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі. — Ф. 97. Воп. 1., спр. 123, л. 3
- ↑ Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі ў г. Гродна, ф. 8, воп. 1, спр. 1300, арк. 2; ф. 1. спр. 354, спр. 2, 34 — 58.
- ↑ Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі. — Ф. 8. Воп. 1., спр. 1557, л. 118 а
- ↑ Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі. — Ф. 8. Воп. 1., спр. 1557, л. 112
- ↑ Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі. — Ф. 8. Воп. 1., спр. 1557, л. 107
- ↑ Кулагин А. Н. Гродненские зодчие XIX — начала XX веков (новые архивные изыскания) Архівавана 27 сакавіка 2020.. // Пытанні мастацтвазнаўства, этналогіі і фалькларыстыкі. Выпуск 22. — Мінск: «Права і эканоміка», 2017. — С. 77—78