Свята-Параскева-Пятніцкая царква (Арэхава, 1792)
Свята-Пакроўская царква — былы драўляны праваслаўны храм у вёсцы Арэхава Маларыцкага раёна Брэсцкай вобласці.
Праваслаўны храм | |
Свята-Параскева-Пятніцкая царква | |
---|---|
51°38′36″ пн. ш. 23°57′18″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Беларусь |
Вёска | Арэхава |
Дата заснавання | 1792 |
Будаўніцтва | 1792 |
Дата скасавання | 1943 |
Стан | страчана |
Гісторыя
правіцьУпершыню Арэхаўская царква згадваецца ў дакументах за 1668 год. У 1792 годзе ў вёсцы быў пабудаваны драўляны, на каменным падмурку храм, плошчай 252 метры квадратныя. Царкве належала 217 дзесяцін зямлі. У 1873 годзе да храма прыбудавана званіца, а ў 1882 годзе будынак звонку быў абшыты дошкамі і афарбаваны алейнымі фарбамі.
У гады Вялікай Айчыннай вайны настаяцель Свята-Параскева-Пятніцкай царквы айцец Андрэй Флячынскі таемна аказваў дапамогу партызанам. У верасні 1943 года нямецкія войскі спалілі Арэхава і царкву. Пасля гэтага айцец Андрэй знаходзіўся ў партызанскім атрадзе[1].