Свята-Пакроўская царква (Хомск)

Свята-Пакроўская царква — мураваны праваслаўны храм у аграгарадку Хомск Драгічынскага раёна Брэсцкай вобласці. Знаходзіцца ў цэнтры паселішча.

Праваслаўны храм
Свята-Пакроўская царква
52°19′59,90″ пн. ш. 25°13′00,10″ у. д.HGЯO
Краіна Беларусь
Аграгарадок Хомск
Канфесія Праваслаўе
Дата пабудовы 1990 год
Стан дзейнічае

ГісторыяПравіць

Пабудавана ў 1990 годзе.

АрхітэктураПравіць

Пабудавана з цэглы. Вырашана прамавугольным у плане аб’ёмам пад 2-схільным дахам, завершаным на фасадзе драўляным 8-гранным шатровым барабанам з макаўкай. Над вальмавым дахам прамавугольнай са скругленымі вугламі апсіды ўзведзены цыбулепадобны купал на 8-гранным барабане. Уваход адзначаны 4-слуповым ганкам пад 2-схільным пакрыццём. Фасады рытмічна расчлянёны арачнымі аконнымі праёмамі ў руставаных ліштвах[1].

Зноскі

ЛітаратураПравіць

  • Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4.

СпасылкіПравіць