Свята-Пакроўская царква (Буховічы)
Царква ў гонар Пакрова Прасвятой Багародзіцы — праваслаўны храм у аграгарадку Буховічах Кобрынскага раёна Брэсцкай вобласці.
Праваслаўны храм | |
Свята-Пакроўская царква | |
---|---|
52°16′22,62″ пн. ш. 24°26′39,79″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Беларусь |
Аграгарадок | Буховічы |
Канфесія | Праваслаўе |
Епархія | Брэсцкая і Кобрынская |
Благачынне | Кобрынскае |
Архітэктурны стыль | барока |
Дата пабудовы | 1674 год |
Статус | Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 112Г000413 |
Матэрыял | цэгла |
Стан | дзейнічае |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Занесена ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь як аб’ект гісторыка-культурнай спадчыны рэспубліканскага значэння.
Гісторыя
правіцьЗнаходзіцца на паўночна-ўсходняй ускраіне вёскі. Пабудавана ў 1674 годзе з цэглы і дрэва манахамі-дамініканцамі як касцёл Успення Найсвяцейшай Дзевы Марыі па фундацыі Пухальскіх. У 1832 годзе касцёл перададзены праваслаўным. Перабудоўваўся ў 1862 і 1870 гадах падрадчыкам Сідароўскім па даручэнні мітрапаліта Літоўскага і Віленскага, у 1877 годзе — архітэктарамі Мсціславам Барташэўскім і Канстанцінам Увядзенскім.
24 чэрвеня 1881 года царква асвечана пасля чарговага капітальнага рамонту.
-
Фасад царквы, 1929 г.
-
Выгляд з боку апсіды, 1929 г.
-
Выгляд збоку, 1929 г.
-
Інтэр’ер царквы, 1929 г.
Архітэктура
правіцьПомнік архітэктуры барока. У 1889 годзе да прамавугольнага ў плане будынка пад вальмавым дахам прыбудавана трох’ярусная званіца (верхні ярус — драўляны шатровы васьмярык), адноўлены дах і надбудавана вежа з цыбулепадобным купалам над апсідай. Гэта прыўнесла ў архітэктуру барочнага храма рысы рэтраспектыўна-рускага стылю. Трохчасткавую кампазіцыю храма складаюць прамавугольныя ў плане асноўны аб’ём і апсіда з рызніцай, накрытыя вальмавымі дахамі. Вуглы храма ўмацаваны контрафорсамі. Уваход фланкіруюць 2 магутныя пілоны з паўкруглымі нішамі-конхамі.
Інтэр’ер
правіцьУнутраная прастора перакрыта бэлечнай столлю з трохвугольнай формай па цэнтры, драўляным разным іканастасам (спраектаваны ў 1877 годзе архітэктарам Розенам) падзелена на малітоўную залу і апсіду ў агульных габарытах асноўнага аб’ёму. У апсідзе знаходзіцца абраз-таблетка XVIII стагоддзя «Спас з дзяржавай» і на адвароце «Маці Божая Адзігітрыя».
Літаратура
правіць- Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік / Беларус. Энцыкл.; Рэкал.: А. А. Воінаў і інш. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-078-5. — С. 96
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 3: Беларусы — Варанец / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 3. — 511 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0068-4 (т. 3). — С. 363
- Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1984. — Брэсцкая вобласць. — 368 с., іл. — С. 254
- Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі ў г. Гродна, ф. 97, воп. 97, воп. 1, спр. 276, арк. 1 −39.
- Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі у г. Гродна, ф. 97, воп. 1, спр. 276, арк. 44.
- Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4.
Спасылкі
правіць- Свята-Пакроўская царква (Буховічы) на сайце Праваслаўная архітэктура Беларусі (бел.)
- Свята-Пакроўская царква (Буховічы) на сайце Radzima.org
- Свята-Пакроўская царква (Буховічы) на сайце Глобус Беларусі (руск.)
- Свята-Пакроўская царква (Буховічы) на сайце «Архіварта»