Вельямо́вічы[1] (трансліт.: Vieĺjamovičy, руск.: Вельямовичи) — вёска ў Брэсцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Матыкальскага сельсавета. За 28 кіламетраў на паўднёвы захадзе ад Брэста, 7 кіламетраў ад чыгуначнай станцыі Лышчыцы, на аўтадарозе Воўчын-Брэст.

Вёска
Вельямовічы
Вельямовічы - panoramio.jpg
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Першае згадванне
Насельніцтва
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 162
Аўтамабільны код
1
Вельямовічы на карце Беларусі ±
Вельямовічы (Беларусь)
Вельямовічы
Вельямовічы (Брэсцкая вобласць)
Вельямовічы

ГісторыяПравіць

Сяло вядомае з XVI ст — дзяржаўная ўласнасць у Берасцейскім павеце ВКЛ. Паводле «Кнігі запісаў» сяло Вельямовічы (Вільямовічы) ў 1558 г. размяшчалася каля возера і мела мяжу з выганамі маёнтка Бярніцкага і сёламі Таратунавічы, Памаранцы, Семянічкі. У 1772 г. вёска мела назву Вілановічы.

у 1868 г. 85 мужчын, 92 жанчыны. У 1886 г. — 29 двароў, 287 жыхароў, 2 праваслаўныя царквы, карчма. У 1905 г. сяло (546 жыхароў) і маёнтак (6 жыхароў) У 1941 г. — 86 двароў, 433 жыхары. Знішчана немцамі 18 двароў. Забіта 8 мірных жыхароў, 7 вывезеныя ў Германію, 4 вярнуліся дадому, 19 загінулі на фронце. У жніўні 1949 г. арганізаваны калгас імя Гастэлы, у які ўступілі 48 гаспадарак са 107. У 1997 г. — 185 двароў, 550 жыхароў.

Сярэдняя школа з'явілася ў 1863, клуб, бібліятэка і фельчарска-акушэрскі пункт (1946).

4 верасня 1972 года да Вельямовіч далучана вёска Сычыкі[2].

СлавутасціПравіць

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)
  2. Рашэнне выканаўчага камітэта Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 4 верасня 1972 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1972, № 27 (1365).

ЛітаратураПравіць

  • Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя ў 15 тамах. Т. 3, кн. 1. Брэсцкая вобласць / пад навук. рэд. А. І. Лакоткі. — Мн.: БелЭн, 2006. ISBN 985-11-0373-X.

СпасылкіПравіць