Матыкальскі сельсавет

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Брэсцкім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі

Матыка́льскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Брэсцкага раёна Брэсцкай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок Вялікія Матыкалы.

Матыкальскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Брэсцкі раён
Уключае 19 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Вялікія Матыкалы
Дата ўтварэння 12 кастрычніка 1940
Насельніцтва (2019) 7 895
Матыкальскі сельсавет на карце
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 1

Гісторыя правіць

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Брэсцкага раёна Брэсцкай вобласці БССР. 8 верасня 1959 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Цюхініцкага сельсавета, у склад Чарнаўчыцкага сельсавета перададзены 5 населеных пунктаў (Вістычы, Вулька, Вялікія Сухарэвічы, Казловічы і Смуга), у склад Клейнікаўскага сельсавета — 4 населеныя пункты (Кацельня Баярская, Коладна, Церабунь і Шумакі)[1]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Матыкальскага сельсавета было 16 населеных пунктаў[2].

Склад правіць

У склад сельсавета ўваходзяць 19 населеных пунктаў:

Населены пункт Статус SOATO Каардынаты
Баброўцы вёска 1 212 830 006 52°09′20″ пн. ш. 23°39′04″ у. д.HGЯO
Вялікая Ракавіца вёска 1 212 830 011 52°12′50″ пн. ш. 23°30′38″ у. д.HGЯO
Вялікія Матыкалы аграгарадок 1 212 830 016 52°11′54″ пн. ш. 23°34′50″ у. д.HGЯO
Вельямовічы вёска 1 212 830 021 52°13′19″ пн. ш. 23°25′55″ у. д.HGЯO
Галачова вёска 1 212 830 026 52°11′12″ пн. ш. 23°28′03″ у. д.HGЯO
Заполле вёска 1 212 830 031 52°13′36″ пн. ш. 23°35′52″ у. д.HGЯO
Збарамірава вёска 1 212 830 036 52°13′19″ пн. ш. 23°36′52″ у. д.HGЯO
Кавердзякі вёска 1 212 830 041 52°10′29″ пн. ш. 23°39′51″ у. д.HGЯO
Малая Ракавіца вёска 1 212 830 046 52°12′40″ пн. ш. 23°31′17″ у. д.HGЯO
Малыя Матыкалы вёска 1 212 830 051 52°11′54″ пн. ш. 23°36′23″ у. д.HGЯO
Матыкалы хутар 1 212 830 056 52°13′05″ пн. ш. 23°34′41″ у. д.HGЯO
Нехалсты вёска 1 212 830 061 52°12′31″ пн. ш. 23°32′57″ у. д.HGЯO
Скокі вёска 1 212 830 066 52°09′21″ пн. ш. 23°37′45″ у. д.HGЯO
Ставішча вёска 1 212 830 071 52°11′16″ пн. ш. 23°40′14″ у. д.HGЯO
Старое Сяло вёска 1 212 830 076 52°09′27″ пн. ш. 23°38′49″ у. д.HGЯO
Сычы вёска 1 212 830 081 52°12′57″ пн. ш. 23°28′03″ у. д.HGЯO
Цюхінічы вёска 1 212 830 086 52°09′45″ пн. ш. 23°40′05″ у. д.HGЯO
Чыжэвічы вёска 1 212 830 091 52°12′01″ пн. ш. 23°25′06″ у. д.HGЯO
Чылеева вёска 1 212 830 096 52°11′47″ пн. ш. 23°30′10″ у. д.HGЯO

Насельніцтва правіць

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 6568 чалавек[3], з іх 82,7 % — беларусы, 9,1 % — рускія, 6,1 % — украінцы, 0,9 % — палякі[4]; паводле перапісу 2019 года — 7895 чалавек[5].

Зноскі

  1. Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 8 верасня 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 11.
  2. Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.). — Выданне 5-е. — Мн.: Беларусь, 1974. — С. 17. — 248 с. — 10 000 экз.
  3. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Брэсцкай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
  4. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
  5. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Брэсцкай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года

Літаратура правіць

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.