Клейнікаўскі сельсавет

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Брэсцкім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі

Кле́йнікаўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Брэсцкага раёна Брэсцкай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок Клейнікі.

Клейнікаўскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Брэсцкі раён
Уключае 7 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Клейнікі
Дата ўтварэння 12 кастрычніка 1940,
8 верасня 1959
Дата скасавання 16 ліпеня 1954
Насельніцтва (2019) 2 598
Клейнікаўскі сельсавет на карце
Часавы пояс UTC+03:00

Гісторыя

правіць

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Брэсцкага раёна Брэсцкай вобласці БССР. 16 ліпеня 1954 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Рэчыцкага сельсавета[1].

8 верасня 1959 года цэнтр Рэчыцкага сельсавета перанесены ў вёску Клейнікі, сельсавет перайменаваны ў Клейнікаўскі, у склад сельсавета з Матыкальскага сельсавета перададзены 4 населеныя пункты (Кацельня Баярская, Коладна, Церабунь і Шумакі)[2]. 4 верасня 1972 года скасавана вёска Коладна (злілася з вёскай Церабунь)[3]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Клейнікаўскага сельсавета было 8 населеных пунктаў[4].

У склад сельсавета ўваходзяць 7 населеных пунктаў:

Населены пункт Статус Насельніцтва Паштовы індэкс
Кацельня-Баярская вёска 4 225037
Клейнікі аграгарадок 1689 225038
Костычы вёска 52 225037
Нэплі вёска 66 225038
Пяскі вёска 136 225038
Церабунь вёска 184 225037
Шумакі вёска 95 225037

Да 21 снежня 2007 года ў склад Клейнікаўскага сельсавета ўваходзілі Казловічы[5].

Насельніцтва

правіць

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 2226 чалавек[6], з іх 85,6 % — беларусы, 7,3 % — рускія, 5,1 % — украінцы, 1,1 % — палякі[7]; паводле перапісу 2019 года — 2598 чалавек[8].

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Брестской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 8 верасня 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 11.
  3. Рашэнне выканаўчага камітэта Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 4 верасня 1972 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1972, № 27 (1365).
  4. Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.). — Выданне 5-е. — Мн.: Беларусь, 1974. — С. 17. — 248 с. — 10 000 экз.
  5. Решение Брестского областного Совета депутатов от 21.12.2007 № 84 «Об изменениях в административно-территориальном устройстве Брестского района»
  6. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Брэсцкай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
  7. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
  8. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Брэсцкай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года

Літаратура

правіць
  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.