Ко́стычы[1] (трансліт.: Kostyčy, руск.: Костычи) — вёска ў Брэсцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Клейнікаўскага сельсавета. Размешчаны за 12 км на паўночны захад ад Брэста, 6 км ад чыгуначнай станцыі Скокі.

Вёска
Костычы
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 52 чал. (2009)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 162
Паштовы індэкс
225037
Аўтамабільны код
1
Костычы на карце Беларусі ±
Костычы (Беларусь)
Костычы
Костычы (Брэсцкая вобласць)
Костычы

У складзе камунальнага ўнітарнага сельскагаспадарчага прадпрыемства «Пагранічнік» (цэнтр — аг. Клейнікі).

Гісторыя правіць

Паводле пісьмовых крыніц вядомы з 16 стагоддзя як сяло ў Берасцейскім павеце і ваяводстве ВКЛ. У 1566 годзе пазначана ў актах Слонімскага земскага суда.

У 19 стагоддзі вёска ў Брэсцкім павеце Гродзенскай губерні. Уваходзіла ў маёнтак Церабунь. У 1858 годзе ўласнасць графоў Грабоўскіх. У 1897 годзе вёска ў Матыкальскай воласці Брэсцкага павета, працаваў ветраны млын.

Паводле Рыжскага мірнага дагавора 1921 года ў складзе Польшчы, у Матыкальскай гміне Брэсцкага павета Палескага ваяводства.

З 1939 года ў складзе БССР.

Насельніцтва правіць

  • 105 сялянскіх душ (1858)
  • 28 двароў, 209 жыхароў (1897)
  • 282 жыхары (1905)
  • 18 наспадарак, 90 жыхароў (30.9.1921)
  • 400 жыхароў (1959)
  • 461 жыхар (1970)
  • 40 гаспадарак, 66 жыхароў (2005)

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)

Літаратура правіць

  • Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя ў 15 тамах. Т. 3, кн. 1. Брэсцкая вобласць / пад навук. рэд. А. І. Лакоткі. — Мн.: БелЭн, 2006. ISBN 985-11-0373-X.

Спасылкі правіць