Казловічы (Клейнікаўскі сельсавет)
Казловічы — былая вёска ў складзе Клейнікаўскага сельсавета Брэсцкага раёна Брэсцкай вобласці, за 5 км ад цэнтра Брэста. З 21 снежня 2007 года ўваходзіць у склад Ленінскага раёна горада Брэста як мікрараён Казловічы[1]. Праз Казловічы цячэ р. Заходні Буг.
Вёска
Казловічы
|
У складзе камунальнага ўнітарнага сельскагаспадарчага прадпрыемства «Пагранічнік» (цэнтр — в. Клейнікі).
На тэрыторыі мікрараёна размяшчаецца пагранічны пераход «Казловічы», прызначаны для пропуску толькі грузавых аўтамабіляў.[2]
Гісторыя
правіцьУ 19 стагоддзі вёска ў Брэсцкім павеце Гродзенскай губерні, уваходзіла ў склад маёнтка Вістычы. Паводле рэвізіі 1858 года ўласнасць П. Ягміна. У 1870 годзе працавала народнае вучылішча. У 1897 годзе ў вёсцы быў хлебазапасны магазін, кузня, 2 ветраныя млыны, карчма.
Паводле Рыжскага мірнага дагавора 1921 года ў складзе Польшчы, у Матыкальскай гміне Брэсцкага павета Палескага ваяводства.
З 1939 года ў складзе БССР. У Вялікую Айчынную вайну 17 вяскоўцаў загінулі.
У 1944—1954 гадах — цэнтр сельсавета, які ў ліпені 1954 года ператвораны ў Цюхініцкі, а ў верасні 1959 года — у Матыкальскі сельсавет.
Інфраструктура
правіць- Бібліятэка
- Клуб
- Фельчарска-акушэрскі пункт
- Аддзяленне сувязі
Насельніцтва
правіць- 263 сялянскія душы (1858)
- 113 двароў, 665 жыхароў (1876)
- 99 двароў, 604 жыхары (1897)
- 76 двароў, 339 жыхароў (30.9.1921)
- 135 двароў, 430 жыхароў (1940)
- 120 гаспадарак, 278 жыхароў (2005)
Памятныя мясціны
правіць- Сад савецка-польскай дружбы
Зноскі
- ↑ Решение Брестского областного Совета депутатов от 21.12.2007 № 84 «Об изменениях в административно-территориальном устройстве Брестского района»
- ↑ "РПТО "Козловичи"" . Архівавана з першакрыніцы 30 красавіка 2013. Праверана 30 ліпеня 2013.
Літаратура
правіць- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя ў 15 тамах. Т. 3, кн. 1. Брэсцкая вобласць / пад навук. рэд. А. І. Лакоткі. — Мн.: БелЭн, 2006. ISBN 985-11-0373-X.