Сычы (Брэсцкі раён)

Сычы́[2] (трансліт.: Syčy, руск.: Сычи) — вёска ў Брэсцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Матыкальскага сельсавета. Размешчаны за 27 кіламетраў па паўночны захад ад Брэста, 6 кіламетраў ад чыгуначнай станцыі Лышчыцы.

Вёска
Сычы
Царква Святой Параскевы Пятніцы
Царква Святой Параскевы Пятніцы
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Вышыня цэнтра
167[1] м
Насельніцтва
  • 43 чал. (2009)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 162
Паштовыя індэксы
225036
Аўтамабільны код
1
Сычы на карце Беларусі ±
Сычы (Брэсцкі раён) (Беларусь)
Сычы (Брэсцкі раён)
Сычы (Брэсцкі раён) (Брэсцкая вобласць)
Сычы (Брэсцкі раён)

Гісторыя правіць

Паводле пісьмовых крыніц вядомы з 16 стагоддзя як дзяржаўная ўласнасць у Берасцейскім старостве Троцкага ваяводства ВКЛ. У 1565 годзе кароль Жыгімонт II Аўгуст падараваў Сычы ў пажыццёвае валоданне С.Траяноўскаму. Паводле рэвізіі 1566 года сяло — цэнтр войтаўства, 48 валок зямлі, царква Святога Духа.

Пасля 3-га падзелу Рэчы Паспалітай (1795) у складзе Расійскай імперыі, у Слонімскай, з 1797 года — у Літоўскай, з 1801 года — у Гродзенскай губерні. У пачатку 19 стагоддзя цэнтр маёнтка, які належаў І.Высоцкаму. У 1822 годзе ён пабудаваў мураваную царкву Святой Параскевы. У 1863 годзе адкрываецца народнае вучылішча. У 1897 годзе працаваў хлебазапасны магазін і народнае вучылішча, у Лышчыцкай воласці Брэсцкага павета.

 
Сядзібны дом у 1916 годзе

У 1905 годзе ў сяле — 245, у маёнтку — 74 жыхары. У 1906 годзе адбылося выступленне сялян. Яны спалілі гумно са збожжам і хлеў папа, які актыўна падтрымліваў царскую ўладу. Паводле Рыжскага мірнага дагавора ў складзе Польшчы, у Лышчыцкай гміне Брэсцкага павета Палескага ваяводства.

З 1939 года ў складзе БССР. З 12 кастрычніка 1940 года цэнтр Сычэўскага сельсавета. У Вялікую Айчынную вайну нацысты загубілі 5 жыхароў, 22 вяскоўцы загінулі на фронце.

У 1950 годзе арганізаваны калгас. З 16 ліпеня 1954 года ў Лышчыцкім сельсавеце.

Насельніцтва правіць

  • 47 двароў, 411 жыхароў (1886)
  • 65 двароў, 475 жыхароў (1897)
  • 54 двары, 217 жыхароў (1905)
  • 100 двароў, 498 жыхароў (1921)
  • 45 гаспадарак, 74 жыхары (1997)
  • 35 гаспадарак, 57 жыхароў (2005)

Інфраструктура правіць

  • Сельская бібліятэка
  • Аддзяленне сувязі
  • Фельчарска-акушэрскі пункт

Памятныя мясціны правіць

 
Рэшткі падмурка сядзібы Талочкаў

Зноскі

  1. Сычи Фото Планета (руск.)
  2. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)
  3. Сычы (Брэсцкі раён) на сайце Radzima.org
  4. Сычы (Брэсцкі раён) на сайце Radzima.org

Літаратура правіць

Спасылкі правіць