Казловічы (Брэсцкі раён)

вёска ў Брэсцкім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі

Казло́вічы[1] (трансліт.: Kazlovičy, руск.: Козловичи) — вёска ў Брэсцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Чарнаўчыцкага сельсавета. Размешчаны за 14 км на поўнач ад Брэста, за 9 км ад чыгуначнай станцыі Матыкалы, за 1,5 км ад аўтадарогі ЖабінкаВялікія Матыкалы, на правым беразе ракі Лясной.

Вёска
Казловічы
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 245 чал. (2019)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 16(2)
Паштовы індэкс
225031
Аўтамабільны код
1
СААТА
1212846041
Казловічы на карце Беларусі ±
Казловічы (Брэсцкі раён) (Беларусь)
Казловічы (Брэсцкі раён)
Казловічы (Брэсцкі раён) (Брэсцкая вобласць)
Казловічы (Брэсцкі раён)

У складзе камунальнага ўнітарнага сельскагаспадарчага прадпрыемства «Садрассвет» (цэнтр — в. Вістычы).

Гісторыя

правіць

У XIX стагоддзі вёска ў Брэсцкім павеце Гродзенскай губерні. З’яўлялася цэнтрам аднайменнага маёнтка, які быў уласнасцю Брэста. У 1876 годзе вёска ў Косіцкай воласці. У 1890 годзе вёска — цэнтр сельскагаспадарчага таварыства, якому належала 142,5 дзесяціны зямлі. У 1897 годзе працаваў хлебазапасны магазін.

У 1905 годзе вёска і маёнтак Казловічы Гарадскія ў Косіцкай воласці Брэсцкага павета Гродзенскай губерні. Паводле Рыжскага мірнага дагавора 1921 года ў складзе Польскай Рэспублікі, у Матыкальскай гміне Брэсцкага павета Палескага ваяводства.

З 1939 года ў складзе БССР. З 12 кастрычніка 1940 года цэнтр Казловіцкага сельсавета. У Вялікую Айчынную вайну загінулі 93 вяскоўцы.

27 кастрычніка 1949 года арганізаваны калгас імя Сталіна, у які ўступілі 44 гаспадаркі са 135. Згодна з пастановай ЦК КП(б)Б і Савета Міністраў БССР ад 9 снежня 1949 года ператвораны ў саўгас «Рассвет». З 16 ліпеня 1954 года да 8 верасня 1959 года вёска ўваходзіла ў склад Цюхініцкага сельсавета[2].

Інфраструктура

правіць
  • Бібліятэка
  • Клуб
  • Фельчарска-акушэрскі пункт
  • Аддзяленне сувязі

Насельніцтва

правіць
  • 59 жыхароў (1820)
  • 16 двароў, 104 жыхары (1876)
  • 21 двор, 155 жыхароў (1897)
  • 196 жыхароў (1905)
  • 22 двары, 157 жыхароў (30.9.1921)
  • 537 жыхароў (1959)
  • 431 жыхар (1970)
  • 103 гаспадаркі, 211 жыхароў (1997)
  • 76 гаспадарак, 187 жыхароў (2005)

Памятныя мясціны

правіць
  • Сад савецка-польскай дружбы

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)
  2. Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 8 верасня 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 11.

Літаратура

правіць
  • Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя ў 15 тамах. Т. 3, кн. 1. Брэсцкая вобласць / пад навук. рэд. А. І. Лакоткі. — Мн.: БелЭн, 2006. ISBN 985-11-0373-X.

Спасылкі

правіць