Старое Сяло (Брэсцкі раён)

Старо́е Сяло́[1] (трансліт.: Staroje Sialo, руск.: Старое Село) — вёска ў Брэсцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Матыкальскага сельсавета. Размешчана за 11 кіламетраў на поўнач ад Брэста.

Вёска
Старое Сяло
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 236 чал. (2009)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 162
Паштовы індэкс
225039
Аўтамабільны код
1
Старое Сяло на карце Беларусі ±
Старое Сяло (Брэсцкі раён) (Беларусь)
Старое Сяло (Брэсцкі раён)
Старое Сяло (Брэсцкі раён) (Брэсцкая вобласць)
Старое Сяло (Брэсцкі раён)

Насельніцтва

правіць
  • 133 гаспадаркі, 353 жыхары (2005)
  • 71 двор, 630 жыхароў (1886)
  • 28 двароў, 171 жыхар (1897)
  • 274 жыхары (1905)
  • 32 двары, 193 жыхары (1921)
  • 35 двароў, 234 жыхары (1940)
  • 145 жыхароў (1959)
  • 104 гаспадаркі, 300 жыхароў (1997)

Гісторыя

правіць

Паводле пісьмовых крыніц вядомы з 16 стагоддзя як дзяржаўная ўласнасць ў Берасцейскім павеце і ваяводстве ВКЛ. У 1566 годзе сяло — цэнтр войтаўства (войт Карл Гавяновіч). Сяляне мелі 40 валок зямлі, плацілі чынш — з адной валокі 73 грошы. У 1683 годзе сяло належала пану Грабоўскаму, у 1756 годзе — капітану гвардыі ВКЛ Каралю Лепарскаму, які меў тут 17,25 дзесяцін зямлі. Пасля 3-га падзелу Рэчы Паспалітай ў складзе Расійскай імперыі, вёска ў Брэсцкім павеце Гродзенскай губерні. У 1886 годзе сяло. У 1897 годзе працавалі хлебазапасны магазін, кузня, карчма. У 1905 годзе ў Матыкальскай воласці. Паводле Рыжскага мірнага дагавора 1921 года ў складзе Польшчы, у Матыкальскай гміне Брэсцкага павета Палескага ваяводства. З 1939 года ў складзе БССР. У Вялікую Айчынную вайну загінулі 2 вяскоўцы. У 1949 годзе арганізаваны калгас.

Знаходзіцца ў складзе сельскагаспадарчага прадпрыемства "Селекцыйна-гібрыдны цэнтр "«Заходні».

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)

Літаратура

правіць
  • Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя ў 15 тамах. Т. 3, кн. 1. Брэсцкая вобласць / пад навук. рэд. А. І. Лакоткі. — Мн.: БелЭн, 2006. ISBN 985-11-0373-X.

Спасылкі

правіць