Малыя Матыкалы
Малы́я Матыка́лы[1] (трансліт.: Malyja Matykaly, руск.: Малые Мотыкалы) — вёска ў Брэсцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Матыкальскага сельсавета. Размешчаны за 16 кіламетраў на поўнач ад Брэста, 3 кіламетры ад чыгуначнай станцыі Вялікія Матыкалы.
Вёска
Малыя Матыкалы
|
Насельніцтва
правіць- 45 двароў, 255 жыхароў (1876)
- 33 двары, 225 жыхароў (1897)
- 271 жыхар (1905)
- 23 двары, 126 жыхароў (1921)
- 128 жыхароў (1970)
- 21 гаспадарка, 42 жыхары (2005)
Гісторыя
правіцьУ 19 стагоддзі вёска ў Брэсцкім павеце Гродзенскай губерні. Уваходзіла ў склад маёнтка Матыкалы. Паводле рэвізійных матэрыялаў 1858 года 133 сялянскія душы. У 1897 годзе працаваў млын.
Паводле Рыжскага мірнага дагавора 1921 года ў складзе Польшчы, у Матыкальскай гміне Брэсцкага павета Палескага ваяводства.
З 1939 года ў складзе БССР. У Вялікую Айчынную вайну загінулі 8 вяскоўцаў.
Знаходзіцца ў складзе сельскагаспадарчага прадпрыемства "Селекцыйна-гібрыдны цэнтр ""Заходні".
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)
Літаратура
правіць- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя ў 15 тамах. Т. 3, кн. 1. Брэсцкая вобласць / пад навук. рэд. А. І. Лакоткі. — Мн.: БелЭн, 2006. ISBN 985-11-0373-X.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх