Спаса-Увазнясенская царква (Вельямовічы)

Спаса-Увазнясенская царква — праваслаўны храм у в. Вельямовічы, Брэсцкі раён. Помнік архітэктуры псеўдарускага стылю.

Праваслаўны храм
Спаса-Увазнясенская царква
Спаса-Увазнясенская царква ў Вельямовічах. Сучасны выгляд
Спаса-Увазнясенская царква ў Вельямовічах. Сучасны выгляд
52°13′17,71″ пн. ш. 23°25′57,99″ у. д.HGЯO
Краіна Беларусь
Вёска Вельямовічы
Канфесія Беларуская праваслаўная царква
Епархія Брэсцкая і Кобрынская епархія
Архітэктурны стыль псеўдарускі стыль
Аўтар праекта І. Калянкевіч
Архітэктар Іван Ігнатавіч Калянкевіч
Дата пабудовы 1868 год
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 113Г000074шыфр 113Г000074
Стан дзейнічае

ГісторыяПравіць

Царква пабудавана на заходнім ускрайку Вельямовічаў у 1868 годзе з цэглы паводле хадатайніцтва берасцейскага епіскапа Ігнація на месцы трухлявага храма. Падрад на будаўніцтва быў узяты мяшчанамі Чарнігаўскай губерні І. Завенкам, В. Хмельнікавым, Г. Назаравым, І. Цітовым паводле кантракту 1.8.1865 г. Праект, верагодна, распрацаваў архітэктар І. Калянкевіч.

Падчас Другой сусветнай вайны царква была пашкоджана. У 2011 г. завяршылася рэстаўрацыя пад кіраўніцтвам іерэя Анатоля Пашкевіча, пачатая ў 2007.

АрхітэктураПравіць

Прасторавая кампазіцыя складаецца з 4 кананічных частак — да асноўнага кубападобнага аб'ёму праз трапезную далучаны званіца, паўкруглая апсіда. Асноўны аб'ём быў завершаны 5-купаллем. У сілуэце будынка дамінуе 3-ярусная шатровая званіца з макаўкай. Атынкаваныя фасады насычаны архітэктурнай пластыкай, запазычанай са старажытнарускага дойлідства, — аркатурныя паясы, візантыйскія спараныя арачныя аконныя праёмы, аб'яднаныя агульнай кілепадобнай аркай, філёнгавы цокаль, вуглавыя лапаткі, какошнікі, зубчастыя фрызы. Ніжні чацверыковы ярус званіцы завершаны какошнікамі, сярэдні дэкарыраваны прамавугольнымі нішамі і аконнымі праёмамі. Званіца завершана 8-гранным шатром з макаўкай. Зала храма была перакрыта шатровым скляпеннем на ветразях, трапезная — крыжовым.

ЛітаратураПравіць

  • Кулагін А. М. Праваслаўныя храмы на Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін; маст. І. І. Бокі. — 2-е выд. — Мн.: БелЭн, 2001.— 328 с.: іл. ISBN 985-11-0190-7.

СпасылкіПравіць