Іван Ігнатавіч Калянкевіч
Іван Ігнатавіч Калянкевіч (1831 — ?) — беларускі архітэктар, стацкі саветнік[1]. Гродзенскі губернскі архітэктар (1867—1887).
Іван Ігнатавіч Калянкевіч | |
---|---|
Дата нараджэння | 1831 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | невядома |
Альма-матар | |
Працы і дасягненні | |
Працаваў у гарадах | Гродна, Кобрын |
Архітэктурны стыль | псеўдарускі |
Узнагароды | |
![]() |
Біяграфія правіць
Нарадзіўся ў Гродзенскай губерні. Каталік[1].
Паступіў у Пецярбургскае будаўнічае вучылішча галоўнага ўпраўлення шляхоў зносін у 1847 годзе[2]. Скончыўшы курс у 1852 годзе, быў прызначаны ў гродзенскую губернскую будаўнічую і дарожную камісію архітэктарскім памочнікам для вытворчасці работ[2].
У 1864 годзе ў чыне калежскага асэсара прызначаны выканаўцам работ па Бельскім павеце. У верасні — кастрычніку 1867 года разглядалася справа аб прызначэнні калежскага асэсара Івана Калянкевіча на пасаду гродзенскага губернскага архітэктара[1]. Займаў гэту пасаду з 5 кастрычніка 1867 па 1887 год[3].
У 1876 годзе надворны саветнік Іван Калянкевіч балаціраваўся на пасаду гродзенскага гарадскога архітэктара, аднак выявіў жаданне займаць яе толькі два гады. Быў сябрам камісіі па прыёмцы архітэктурных праектаў. На 1885 год жыў у Гродне на Купецкай вуліцы ў доме № 20[4]
Творчасць правіць
Кіраваў будаўніцтвам па праекце[5] будаўнічага аддзялення губернскага праўлення лячэбніцы, пральні і лазні ў Гродне[6].
23 верасня 1874 года Іван Калянкевіч паведаміў у Гродзенскае губернскае праўленне пра поўнае разбурэнне дамініканскага касцёла па вуліцы Саборнай і прапанаваў выбрукаваць брукаваным каменем утвораную пляцоўку. Урэшце, на гэтым месцы ўладкавалі сквер[7].
У 1880-х гадах удзельнічаў у будаўніцтве Новых казармаў за чыгункай у Гродне (цяпер на рагу вуліц Чырвонаармейскай і Шчорса)[8].
Праекты правіць
- План згарэлай мясцовасці на школьным двары ў Гродне (12 верасня 1879).
- Праект іканастаса для Свята-Аляксандра-Неўскай царквы ў мястэчку Індуры Гродзенскага павета (13 снежня 1880).
- Праект Свята-Аляксандра-Неўскага сабора ў горадзе Кобрыне (1864)[9].
- Праект Свята-Аляксандра-Неўскай царквы ў мястэчку Індуры Гродзенскага павета (3 сакавіка 1879).
- Праект Свята-Крыжаўзвіжанскай царквы ў вёсцы Галавачах Гродзенскага павета (1877).
- Праект Свята-Пакроўскай царквы ў сяле Ятвеску Ваўкавыскага павета (1873).
- Праект Спаса-Увазнясенскай царквы і званіцы ў вёсцы Вельямовічах Брэсцкага павета (1864—65).
- Праект Свята-Успенскай царквы ў вёсцы Гарбачах Ваўкавыскага павета (9 жніўня 1865).
- Праект царквы Покрыва Прасвятой Багародзіцы ў мястэчку Скідзелі Гродзенскага павета (26 сакавіка 1865) — не захавалася[10].
Узнагароды правіць
Узнагароджаны бронзавым медалём у памяць вайны 1853—1856 гадоў, двума брыльянтавымі пярсцёнкамі, ордэнам Святога Станіслава 2-й ступені з імператарскай каронай (1871), ордэнам Святой Ганны 2-й ступені (1874), ордэнам Святога Уладзіміра 4-й ступені (1883)[1].
Зноскі правіць
- ↑ а б в г Памятная книжка по Гродненской губерніи на 1885 г. Адресъ-календарь // Гродно: Гродненский губернский статистический комитет, 1885. — 418 с. — С. 12
- ↑ а б Барановский Г. В. Юбилейный сборник сведений о деятельности бывших воспитанников Института гражданских инженеров (Строительного училища) 1842—1892. // Издание института гражданских инженеров. — Санкт-Петербург, 1893. — С. 138
- ↑ Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі ў г. Гродне. ф. 1, воп. 16. спр. 1378.
- ↑ Список гражданским чиновникам с показанием их местожительства (по 1-й части г. Гродно) на 1885 год (руск.)
- ↑ Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі ў г. Гродне. ф. 8, воп. 2. спр. 736
- ↑ Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі ў г. Гродне. ф. 8, воп. 2. спр. 736, л. 3
- ↑ Наталья Канюк. Судьбы и открытия гродненских звездочетов. // Вечерний Гродно, 20 красавіка 2013. (руск.)
- ↑ Александр Севенко. История 11-го военного городка в г. Гродно (руск.)
- ↑ Аляксандра-Неўскі сабор // Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4.
- ↑ Кулагин А. Н. Гродненские зодчие XIX — начала XX веков (новые архивные изыскания). // Пытанні мастацтвазнаўства, этналогіі і фалькларыстыкі. Выпуск 22. — Мінск, «Права і эканоміка». — 2017. — С. 81