Свята-Пакроўская царква (Ятвеск)

Свята-Пакроўская царква — праваслаўны храм на хутары Ятвеску Свіслацкага раёна Гродзенскай вобласці. Знаходзіцца ў цэнтры хутара.

Праваслаўны храм
Свята-Пакроўская царква
52°58′58″ пн. ш. 24°03′11″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Хутар Ятвеск
Канфесія Праваслаўе
Епархія Гродзенская і Ваўкавыская
Благачынне Свіслацкае
Архітэктурны стыль рэтраспектыўна-рускі
Архітэктар Іван Ігнатавіч Калянкевіч
Будаўніцтва 18771879 гады
Стан дзейнічае
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя

правіць
 
Малюнак царквы часоў Першай сусветнай вайны.
 
Царква на фотаздымку часоў Першай сусветнай вайны.

Пасля падаўлення паўстання 1863—1864 гадоў пад кіраўніцтвам Кастуся Каліноўскага за ўдзел у ім маёнтак Ятвеск, якім валодаў Станіслаў Ляскоўскі, быў перададзены царскаму генерал-маёру Булгарыну. 9 жніўня 1865 года архітэктар Мікалай Ціхвінскі прадставіў праект праваслаўнай царквы ў маёнтку[1], а ў 1870 годзе Сяргей Гур’еў склаў схематычны план Ятвеска з указаннем месца пад будаўніцтва царквы[2].

Аднак, з-за недахопу сродкаў, 2 сакавіка 1873 года грамадзянскі інжынер А. Лазінскі выканаў новы праект будынка[3]. У тым жа годзе гродзенскі губернскі архітэктар Іван Калянкевіч прадставіў яшчэ адзін праект царквы[2], у якім была спрошчана званіца і адсутнічалі чатыры купалы па вуглах[4].

У 1877 годзе над праектам царквы працавалі архітэктары А. Ленскі і Леанард Кржыжаноўскі, якія выканалі праекты галоўнага і бакавога фасадаў, а таксама званіцы[3].

Нарэшце, у 1879 годзе з чырвонай цэглы быў узведзены будынак храма. Першым настаяцелем прыхода быў айцец Леанід Коласаў, які ў 1880 годзе дамовіўся аб адкрыцці царкоўна-прыходскай школы.

У пачатку XX стагоддзя да царквы былі прыпісаны дзве царкоўна-прыходскія школы са 140 навучэнцамі, 10 вёсак, 52 дзесяцін зямлі. Налічвалася 2374 прыхаджан. Святаром быў Аляксей Савіцкі, які скончыў духоўную семінарыю, псаломшчыкам — студэнт семінарыі Аляксандр Богуш[4].

У 1961 годзе царква была перададзена мясцоваму калгасу пад склад, у якім захоўвалі калійныя ўгнаенні. У 1993 годзе будынак быў перададзены вернікам. Настаяцелем з’яўляецца іерэй Пётр Раўнейка[5].

Архітэктура

правіць
 
Выгляд з боку апсіды.

Помнік архітэктуры рэтраспектыўна-рускага стылю. Храм складаецца з прытвору са званіцай і паўкруглай апсідай. Званіца аднаярусная, васьмерыковая, завершана шатром. Царква накрыта чатырохсхільным дахам. Аконныя праёмы арачныя, здвоеныя, з паўкалонамі па баках і пластычна распрацаваным цыбулепадобным заканчэннем. Дэкор фасадаў уключае арнаментальныя паясы, вугольныя лапаткі, нішы.

У інтэр’еры перакрыцце трапезнай плоскае, у асноўным аб’ёме крыжападобнае скляпенне. Паміж імі арачны праём. У алтарнай частцы размешчаны драўляны іканастас[4].

Зноскі

правіць
  1. Кулагин А. Н. Гродненские зодчие XIX — начала XX веков. // Пытанні мастацтвазнаўства, этналогіі і фалькларыстыкі. Выпуск 24. — Мн., «Права і эканоміка». — 2018. — С. 78—79
  2. а б Кулагин А. Н. Гродненские зодчие XIX — начала XX веков. // Пытанні мастацтвазнаўства, этналогіі і фалькларыстыкі. Выпуск 22. — Мн., «Права і эканоміка». — 2017. — С. 79, 81
  3. а б Кулагин А. Н. Архивные сведения о гродненских зодчих XIX—начала XX вв. // Пытанні этналогіі, мастацтвазнаўства і фалькларыстыкі. Выпуск 23. — Мн., «Права і эканоміка». — 2017. — С. 47—49
  4. а б в В. Бубенчык. Царква Пакрова Прасвятой Багародзіцы ў Яцвеску Архівавана 12 верасня 2019.. // Свіслацкая газета, 1 кастрычніка 2010. (бел.)
  5. Храм Пакрова Прасвятой Багародзіцы д. Ятвеск Архівавана 24 снежня 2019.. // Гродненская епархия. (руск.)

Літаратура

правіць
  • Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4. — С. 163

Спасылкі

правіць