Мікалай Ільіч Ціхвінскі
беларускі архітэктар
Мікалай Ільіч Ціхвінскі (руск.: Николай Ильич Тихвинский) — архітэктар Расійскай імперыі, які працаваў на тэрыторыі Гродзенскай губерні. Тытулярны саветнік.
Мікалай Ільіч Ціхвінскі | |
---|---|
Дата нараджэння | невядома |
Дата смерці | невядома |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьПраваслаўны. Скончыў Маскоўскае палацавае архітэктурнае вучылішча з правам на чын X класа. 30 ліпеня 1864 накіраваны ў Гродзенскую губерню. З 1 сакавіка 1865 да 1871 года працаваў пры гродзенскім губернскім будаўнічым аддзяленні архітэктурным памочнікам[1].
18 чэрвеня 1868 года ў чыне калежскага рэгістратара накіраваны ў Ваўкавыскі і Слонімскі паветы для назірання за будаўніцтвам цэркваў[2].
Творчасць
правіць- Абмерныя чарцяжы Свята-Мікалаеўскай царквы ў вёсцы Высацку Слонімскага павета (1875).
- Абмерныя чарцяжы Свята-Пакроўскай царквы ў вёсцы Харашэвічы Слонімскага павета (1880-я).
- Праект перабудовы касцёла Найсвяцейшай Дзевы Марыі ў праваслаўную царкву ў мястэчку Вярэйках Гродзенскага павета (1866).
- Праект перабудовы касцёла Перамянення Пана ў праваслаўную царкву ў мястэчку Ялоўцы Ваўкавыскага павета (13 сакавіка 1867).
- Праект перабудовы касцёла Святых Анёлаў-Ахоўнікаў у праваслаўную царкву ў мястэчку Раготне Слонімскага павета (16 ліпеня 1868).
- Праект перабудовы касцёла Святых апосталаў Пятра і Паўла ў праваслаўную царкву ў мястэчку Новадзевяткавічах Слонімскага павета (10 мая 1869).
- Праект перабудовы недабудаванага могілкавага касцёла ў праваслаўную царкву ў мястэчку Зэльве Ваўкавыскага павета (12 снежня 1867) — захаваліся падмуркі.
- Праект перабудовы кляштара бернардзінцаў у горадзе Слоніме пад духоўнае вучылішча і памяшканні мясцовага прытча (29 кастрычніка 1869).
- Праект Свята-Крыжаўзвіжанскай царквы і іканастаса ў сяле Лічыцах (Калантаях) Ваўкавыскага павета (1865).
- Праект Свята-Мікалаеўскай царквы і іканастаса ў мястэчку Песках Ваўкавыскага павета (1865).
- Праект Свята-Пакроўскай царквы і іканастаса ў сяле Астроўскі (Палонка) Ваўкавыскага павета (1865).
- Праект Свята-Пакроўскай царквы ў сяле Ятвеску Ваўкавыскага павета (9 жніўня 1865) — не рэалізаваны.
- Праект Свята-Параскева-Пятніцкай царквы і іканастаса ў сяле Сядзельніках Ваўкавыскага павета (1865).
- Праект Свята-Петра-Паўлаўскай царквы ў мястэчку Моўчадзі Слонімскага павета (31 снежня 1868).
- Праект Свята-Петра-Паўлаўскай царквы ў сяле Вензавец Слонімскага павета (1865) — не рэалізаваны[2].
Зноскі
- ↑ Памятная книжка по Гродненской губернии на 1870 год. // Гродно: Гродненский губернский статистический комитет, 1903. — С. 8
- ↑ а б Кулагин А. Н. Гродненские зодчие XIX — начала XX веков (новые архивные изыскания). // Пытанні мастацтвазнаўства, этналогіі і фалькларыстыкі. Выпуск 24. — Мінск, «Права і эканоміка». — 2018. — С. 78—79
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Мікалай Ільіч Ціхвінскі