Свята-Пакроўская царква (Астроўскі)
Свята-Пакроўская царква — праваслаўны храм у гонар Покрыва Багародзіцы ў пас. Астроўскі Свіславіцкага раёна Гродзенскай вобласці.
Праваслаўны храм | |
Свята-Пакроўская царква | |
---|---|
53°03′27,31″ пн. ш. 24°13′43,93″ у. д.HGЯO | |
Краіна |
![]() |
Пасёлак | Астроўскі |
Канфесія | Беларуская праваслаўная царква |
Епархія | Гродзенская і Ваўкавыская епархія |
Архітэктурны стыль | рэтраспектыўна-рускі стыль |
Архітэктар | Мікалай Ільіч Ціхвінскі |
Будаўніцтва | 1860-я — 1876 |
ГісторыяПравіць
Пабудавана на паўднёвай ускраіне вёскі ў 1860-я гады з цэглы па праекце Мікалая Ціхвінскага[1]. Адчынена ў 1990-я гг.
АрхітэктураПравіць
Помнік архітэктуры сінадальнага кірунку рэтраспектыўна-рускага стылю. Вырашана па канону чатырохчасткавай падоўжна-восевай кампазіцыі: двух'ярусная (васьмярык на чацверыку) прытвор-званіца, трапезная, кубападобная малітоўная зала, паўкруглая апсіда. У сілуэце пануе шацёр званіцы з макаўкай і цыбулепадобная галоўка на васьмігранным барабане над чатырохсхільным дахам цэнтральнага аб'ёму. Уваход і арачныя аконныя праёмы аформлены кілепадобнымі парталам і ліштвамі, у дэкоры выкарастаны аркатурныя фрызы, шырынкі, вуглавыя лапаткі.
Зноскі
- ↑ Кулагин А. Н. Гродненские зодчие XIX — начала XX веков (новые архивные изыскания). // Пытанні мастацтвазнаўства, этналогіі і фалькларыстыкі. Выпуск 24. — Мінск, «Права і эканоміка». — 2018. — С. 78
ЛітаратураПравіць
- Праваслаўныя храмы Беларусі / А.М. Кулагін, З.Э. Герасімовіч, У. П. Свентахоўскі. - Мн., БелЭн, 2007.
СпасылкіПравіць
- Свята-Пакроўская царква (Астроўскі) на сайце Radzima.org
- Свята-Пакроўская царква (Астроўскі) на сайце Глобус Беларусі (руск.)