Свята-Мікалаеўская царква (Высацк)
Свята-Мікалаеўская царква — праваслаўны храм у в. Высацк Слонімскага раёна Гродзенскай вобласці
Праваслаўная царква | |
Свята-Мікалаеўская царква | |
---|---|
53°13′36,61″ пн. ш. 25°33′36,17″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Беларусь |
Вёска | Высацк |
Канфесія | Беларуская праваслаўная царква |
Епархія | Навагрудская епархія |
Архітэктурны стыль | класіцызм |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Гісторыя
правіцьПабудавана ў пачатку XIX стагоддзя з цэглы. У 1875 годзе адрамантавана архітэктарам Сяргеем Гур’евым, абмерныя чарцяжы выканаў Мікалай Ціхвінскі[1].
Архітэктура
правіцьПомнік архітэктуры класіцызму. Вырашана прамавугольным у плане аб'ёмам з трохграннай алтарнай часткай, да якой далучалася невялікая рызніца (не захавалася). Фасад завершаны трохвугольным франтонам з чатырохграннай вежачкай-званіцай (не захавалася), крапаваны 2-слойнымі пілястрамі і апяразаны буйным трыгліфным фрызам. Бакавыя фасады рытмічна расчлянёны лучковымі аконнымі праёмамі і пілястрамі ў прасценках. Зала была перакрыта плоскай столлю, сцены крапаваны пілястрамі. Пад алтарнай часткай крыпта.
Зноскі
- ↑ НГАБ у г. Гродна, ф. 8, воп. 4, спр. 68, арк. 23; ф. 97, воп. 1, спр. 317, арк. 75 — 76.
Літаратура
правіць- Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4
Спасылкі
правіцьСвята-Мікалаеўская царква (Высацк) на Вікісховішчы |
- Свята-Мікалаеўская царква (Высацк) на сайце Radzima.org
- Свята-Мікалаеўская царква (Высацк) на сайце Глобус Беларусі (руск.)