Сяргей Пятровіч Гур’еў
архітэктар Расійскай імперыі
Сяргей Пятровіч Гур’еў — архітэктар Расійскай імперыі, які працаваў на тэрыторыі Гродзенскай губерні, тытулярны саветнік.
Сяргей Пятровіч Гур’еў | |
---|---|
Дата нараджэння | невядома |
Дата смерці | невядома |
Альма-матар | |
Узнагароды |
|
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьПраваслаўны. Скончыў Маскоўскае палацавае архітэктурнае вучылішча з правам на чын X класа. 17 лютага 1865 года прыбыў у Гродзенскую губерню[1]. З 17 ліпеня 1868 да 1876 года ў чыне калежскага рэгістратара і калежскага асэсара працаваў архітэктарскім памочнікам пры гродзенскім губернскім будаўнічым аддзяленні[2]. Малодшы архітэктар. Жанаты.
У 1871 годзе ўзнагароджаны ордэнам Святой Ганны 3-й ступені, брыльянтавым пярсцёнкам[3].
Творчасць
правіць- Абмерныя чарцяжы і каштарыс на разборку колішнага францысканскага касцёла ў вёсцы Вялікай Лапеніцы (цяпер — Грынявічы) Ваўкавыскага павета (4 верасня 1871) — не выкананы.
- Выбар месца для будаўніцтва Свята-Петра-Паўлаўскай царквы ў мястэчку Вензавец Слонімскага павета (18 жніўня 1871).
- Выбар месца для будаўніцтва Свята-Успенскай царквы ў мястэчку Сяльцы Пружанскага павета (1865)[4].
- Генеральны план горада Гродна (1871).
- Заключэнне пра непрыдатнасць драўлянай царквы ў мястэчку Лунне Гродзенскага павета і неабходнасць будаўніцтва новага храма (1873).
- Кашатарыс на будаўніцтва Свята-Міхайлаўскай царквы ў вёсцы Гутаве Кобрынскага павета (3 лютага 1886) — не захавалася.
- Каштарыс на заканчэнне будаўніцтва Свята-Аляксандра-Неўскай царквы ў горадзе Гродне (30 верасня 1871) — не захавалася.
- Каштарыс на заканчэнне будаўніцтва Свята-Пакроўскай царквы ў вёсцы Бярэзніцы Ваўкавыскага павета (1871) — не захавалася.
- Каштарыс на рамонт Свята-Мікалаеўскай царквы ў вёсцы Высацку Слонімскага павета (24 красавіка 1872).
- Каштарыс на рамонт Троіцкай царквы ў горадзе Слоніме (3 мая 1872).
- Каштарыс на рамонт Сафійскага сабора ў горадзе Гродне (23 мая 1870).
- План маёнтка Ятвеска ў Ваўкавыскім павеце з указаннем месца для пабудовы Свята-Пакроўскай царквы (1870).
- План фасада касцёла Святога Войцеха ў вёсцы Альшэва Слонімскага павета дзеля далейшай яго перабудовы ў праваслаўную царкву (1878) — не захаваўся.
- Праект перабудовы згарэлай Свята-Пакроўскай царквы ў мястэчку Хомску Кобрынскага павета (1872) — не захавалася.
- Праект Свята-Аляксандра-Неўскай царквы ў горадзе Гродне (супольна з Васілем Джанеевым) (1866—1871)[5] — не захавалася.
- Праект Свята-Мікалаеўскай царквы ў горадзе Ваўкавыску (разам з Уласавым)[6].
- Праект часовай драўлянай Свята-Троіцкай царквы ў мястэчку Поразаве Ваўкавыскага павета (1868) — не захавалася.
- Праект царквы на 700 прыхаджан у сяле Песках[удакладніць] Слонімскага павета (9 сакавіка 1873)[7].
Зноскі
- ↑ Памятная книжка Гродненской губернии на 1869 год. // Гродно: Типография губернского правления, 1869. — С. 5 (руск.)
- ↑ Памятная книжка по Гродненской губернии на 1870 год. // Гродно: Типография губернского правления, 1870. — С. 8 (руск.)
- ↑ Памятная книжка Гродненской губернии на 1876 год. // Гродно: Типография губернского правления, 1876. — С. 18 (руск.)
- ↑ Юлия Клейко. Особенности строительства православного храма в местечке Селец Пружанского уезда. // Гродно: Гродненский государственный университет им. Янки Купалы, 2019. С. 48—50.
- ↑ В. Н. Черепица. Гродненский православный некрополь (с древнейших времён до начала XX века). // Гродно: Гродненский государственный университет им. Янки Купалы, 2001. — С. 45.
- ↑ Кулагін А. М. Эклектыка. Архітэктура Беларусі другой паловы XIX — пачатку XX ст. — Мн.: Ураджай, 2000. — 304 с. іл. ISBN 985-04-0350-0. — С. 46
- ↑ Кулагин А. Н. Гродненские зодчие XIX — начала XX веков (новые архивные изыскания). // Пытанні мастацтвазнаўства, этналогіі і фалькларыстыкі. Выпуск 22. — Мінск, «Права і эканоміка». — 2017. — С. 79