Свята-Мікалаеўская царква (Ваўкавыск)
Свята-Мікалаеўская царква — праваслаўны храм, помнік архітэктуры позняга класіцызму з элементамі псеўдарускага стылю ў г. Ваўкавыску.
Праваслаўны храм | |
Свята-Мікалаеўская царква | |
---|---|
![]() | |
53°09′39″ пн. ш. 24°27′24″ у. д.HGЯO | |
Краіна |
![]() |
Горад | Ваўкавыск |
Канфесія | Беларуская праваслаўная царква |
Епархія | Гродзенская і Ваўкавыская |
Архітэктурны стыль | класіцызм, псеўдарускі стыль |
Архітэктар | Сяргей Пятровіч Гур’еў |
Дата пабудовы | 1874 год |
Матэрыял | цэгла |
![]() |
ГісторыяПравіць
Пабудавана ў 1874 годзе з цэглы ў цэнтры горада (вул. Леніна) архітэктарамі Уласавым і Гур’евым[1].
АрхітэктураПравіць
8-гранны асноўны аб’ём з прамавугольнай апсідай і прытворам. На галоўным фасадзе — 2-ярусная вежа-званіца, першы яе ярус прамавугольны ў плане, другі — 8-гранны, накрыты шатром. Галоўны ўваход вылучаны кілепадобным франтонам. Асноўны аб’ём мае паўцыркульныя вокны з кілепадобнымі сандрыкамі, прытвор і апсіда — прамавугольныя з ліштвамі, завершаны шырокім карнізам і фрызам з арачным поясам. Цэнтральная грань апсіды фланкіравана пілястрамі, завершана 3-вугольным франтонам і дэкарыравана арачнай нішай у цэнтры. Інтэр’ер зальны, перакрыццё драўлянае, плоскае. У храме драўляны 2-ярусны іканастас, дэкарыраваны накладной разьбой, пакрыты пазалотай.
Зноскі
- ↑ Кулагін А. М. Эклектыка. Архітэктура Беларусі другой паловы XIX — пачатку XX ст. — Мн.: Ураджай, 2000. — 304 с. іл. ISBN 985-04-0350-0. — С. 46
ЛітаратураПравіць
- «Архітэктура Беларусі. Энцыклапедычны даведнік», Мінск 1993, стар. 108.
СпасылкіПравіць
Свята-Мікалаеўская царква (Ваўкавыск) на Вікісховішчы |
- Свята-Мікалаеўская царква (Ваўкавыск) на сайце Праваслаўная архітэктура Беларусі (бел.)
- Свята-Мікалаеўская царква (Ваўкавыск) на сайце Radzima.org
- Свята-Мікалаеўская царква (Ваўкавыск) на сайце Глобус Беларусі (руск.)