Свята-Успенская царква (Сялец)

правасаўны храм у Беларусі

Свята-Успенская царква — праваслаўны храм у аграгарадку Сялец (Бярозаўскі раён, Брэсцкая вобласць, Беларусь). Пабудаваная ў 1870 годзе з цэглы ў цэнтры вёскі. Помнік рэтраспектыўна-рускага стылю.

Праваслаўны храм
Свята-Успенская царква
52°35′20″ пн. ш. 24°52′20″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Вёска Сялец
Канфесія БПЦ
Архітэктурны стыль псеўдарускі стыль
Дата пабудовы 1870 год
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 113Г000156шыфр 113Г000156
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Архітэктура правіць

 
Царква з боку апсіды

У плане — выцягнутая па падоўжнай восі кампазіцыя: званіца, трапезная, асноўны аб’ём з бакавымі парталамі і пяцігранная апсіда, да якой прымыкаюць дзяканнік і ахвярнік. Дойлідска-дэкаратыўнае аздабленне заснаванае на спалучэнні традыцый класіцызму (апрацоўка сцен пілястрамі тасканскага ордара, прафіляваныя высокія карнізы, абрамленні паўкруглых акон асноўнага аб’ёма) і характэрных форм маскоўскага дойлідства XVII стагоддзя (канструкцыйная схема званіцы — васьмярык на чацверыку, шатровы дах з цыбулепадобнай галоўкай, кілепадобныя какошнікі парталаў і вежы-званіцы).

Інтэр’ер правіць

 
Праект іканастаса архітэктара І. В. Міхайлоўскага

Памяшканні храма перакрыты плоскай столлю на падугах (праектаваліся цыліндрычным скляпеннем), у малітоўную залу шырокімі прасветамі адкрываюцца трапезная і апсіда, вылучаная іканастасам з разнымі царскімі варотамі. Абразы 18 — 19 ст. выкананы ў акадэмічна-класіцыстычным стылі: «Пакроў», «Мікалай Цудатворац», «Святы Пётр і Павел», «Успенне», «Антоній Пячэрскі», «Святы архідыякан», «Маці Божая Замілаванне», «Ісус Хрыстос», «Праабражэнне Гасподне», «Святы прарок Арон», «Увядзенне ў храм Багародзіцы», «Святы архідыякан Лаўрэнцій».

Літаратура правіць

Спасылкі правіць