Свята-Крыжаўзвіжанская царква (Лічыцы)

Свята-Крыжаўзвіжанская царква — праваслаўны храм у в. Лічыцы Ваўкавыскага раёна Гродзенскай вобласці.

Праваслаўны храм
Свята-Крыжаўзвіжанская царква
53°11′52″ пн. ш. 24°25′03″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Вёска Лічыцы
Канфесія Праваслаўе
Епархія Гродзенская і Ваўкавыская
Благачынне Ваўкавыскае
Архітэктар Мікалай Ільіч Ціхвінскі
Дата пабудовы 1871 год
Стан дзейнічае
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя

правіць

Пабудавана ў 1871 годзе з цэглы па праекце гродзенскага архітэктара Мікалая Ціхвінскага[1].

Архітэктура

правіць
 
Свята-Крыжаўзвіжанская царква з боку апсіды

Помнік архітэктуры сінадальнага накірунку рэтраспектыўна-рускага стылю. Вырашана па каноне чатырохчасткавага храма падоўжна-восевай кампазіцыі: двух'ярусны (васьмярык на чацверыку) прытвор-званіца, кароткая трапезная, кубападобная малітоўная зала, пяцігранная апсіда з бакавымі рызніцамі. Пакаты чатырохсхільны дах цэнтральнага аб'ёму завершаны цыбулепадобнай галоўкай на барабане, шацёр званіцы — яблыкам з крыжам. Фасады прарэзаны адзінарнымі і здвоенымі арачнымі аконнымі праёмамі ў кілепадобных ліштвах, крапаваны вуглавымі лапаткамі, апяразаны прафіляванымі карнізамі і аркатурнымі фрызамі.

Зноскі

  1. Кулагин А. Н. Гродненские зодчие XIX — начала XX веков (новые архивные изыскания). // Пытанні мастацтвазнаўства, этналогіі і фалькларыстыкі. Выпуск 24. — Мінск, «Права і эканоміка». — 2018. — С. 78—79

Літаратура

правіць
  • Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4.