Моўчадзь (вёска)

вёска ў Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі

Мо́ўчадзь[1] (трансліт.: Moŭčadź, руск.: Молчадь) — вёска ў Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці, на рацэ Моўчадзь. Уваходзіць у склад Маўчадскага сельсавета. Знаходзіцца за 33 км на паўночны захад ад Баранавічаў; на аўтамабільнай дарозе Баранавічы — Дзятлава Р108[2]. Чыгуначная станцыя на лініі Баранавічы — Ліда (не займаецца прыёмам-адпраўкай грузаў, найбліжэйшая грузавая станцыя Міцкевічы). Насельніцтва 950 жыхароў, 330 гаспадарак (2005).

Вёска
Моўчадзь
Вуліца
Вуліца
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Заснаваны
1503
Вышыня цэнтра
193 м
Насельніцтва
  • 422 чал. (2019)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 163
Паштовы індэкс
225340
Аўтамабільны код
1
СААТА
1204854046
Моўчадзь на карце Беларусі ±
Моўчадзь (вёска) (Беларусь)
Моўчадзь (вёска)
Моўчадзь (вёска) (Брэсцкая вобласць)
Моўчадзь (вёска)

Адносна паходжання назвы існуе паданне, што калісьці на тутэйшы край напалі ворагі. Яны рабавалі і спусташалі паселішчы, здзекваліся над насельніцтвам. Але на месцы сучаснай в. Моўчадзь іх разбілі, і яны былі вымушаны адступаць праз дрыгвяністае, гнілое балота. Ворагі, не ведаючы броду, з крыкам пачалі тапіцца. Калі іх крыкі сціхлі, то пераможцы ад радасці гаварылі: «Маўчаць! Маўчаць!». З таго часу балота і паселішча, якое было заснавана побач, сталі называць Моўчадзь[3].

 
Рака Моўчадзь у вёсцы

На думку вучоных, сваё імя вёска атрымала ад назвы р. Моўчадзь[3], якая мае балцкае паходжанне, або ўтварылася ад асабістага імя[4].

Гісторыя

правіць

Упершыню Моўчадзь згадваецца ў першай палове XV стагоддзя, калі тут заснавалі касцёл Найсв. Тройцы. З 1486 года ў пісьмовых крыніцах паселішча значыцца як мястэчка Слонімскага павета, уладанне вялікіх князёў.

У Трынаццацігадовую вайну (1654—1667) у 1654 годзе Моўчадзь спалілі маскоўскія захопнікі. З гэтай прычыны ўлады Рэчы Паспалітай вызвалілі яе ад усіх падаткаў на 4 гады. У 1660-я гады мясцовасць знаходзілася ва ўладанні Халецкіх, у 1716—1770 гадах — Юдзіцкіх, пазней — Тызенгаўзаў. У 1807 годзе ўладальнікам мястэчка з'яўляецца памешчык Валовіч, у 1840 годзе - Булгак.

Пад уладай Расійскай імперыі

правіць

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) Моўчадзь апынулася ў складзе Расійскай імперыі, у Слонімскім павеце. У 1860-я гады ў мястэчку было 127 двароў, касцёл Найсвяцейшай Тройцы (ліквідаваны расійскімі ўладамі ў 1867 годзе) царква, капліца, 2 яўрэйскія малітоўныя дамы, 4 кірмашы. У 1862 годзе тут было адчынена народнае вучылішча. У 1879 годзе адбыўся вялікі пажар, які знішчыў большую частку пабудоў. У 1884 годзе побач з мястэчкам была пракладзена чыгунка. Станам на 1886 год тут было 45 двароў 2 царквы, 3 сінагогі, бровар, чыгуначная станцыя, народнае вучылішча, базар у нядзелі, 4 кірмашы. Мясцовы праваслаўны прыход налічваў каля 2,5 тыс. вернікаў[3].

Найноўшы час

правіць

У 1901 годзе ў народным вучылішчы навучалася 128 хлопчыкаў і дзяўчынак[3].

Згодна з Рыжскім мірным дагаворам (1921) Моўчадзь апынулася ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, у Люшнеўскай воласці Слонімскага павета[3], з 1926 года — Баранавіцкага павета.

З 1939 года ў БССР. З 12 кастрычніка 1940 года цэнтр сельсавета Гарадзішчанскага раёна Баранавіцкай, з 8 студзеня 1954 года Брэсцкай абласцей, з 25 снежня 1962 года ў Баранавіцкім раёне[3]. Статус паселішча панізілі да вёскі.

У Вялікую Айчынную вайну з канца чэрвеня 1941 года да 9 ліпеня 1944 года вёска акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі, якія загубілі тут 3,6 тыс. мірных жыхароў. На франтах вайны загінулі 8 вяскоўцаў[3].

Пасля вайны да Моўчадзі далучаны в. Самкі і колішні маёнтак Сунгалоўшчына[3].

Насельніцтва

правіць
  • XIX стагоддзе: 1830 год — 363 муж., з іх шляхты 6, духоўнага саслоўя 2, мяшчан-іўдзеяў 183, мяшчан-хрысціян і сялян 169, жабракоў 3[5]; 1865 год — 737 чал.; 1886 год — 479 чал.[6]
  • XX стагоддзе: 1921 год — 1483 чал.[7][8]; 1998 год — 882 чал.[9]

Інфраструктура

правіць

У Моўчадзі працуюць выканкам сельсавета, калгасная сядзіба, рамонтна-механічныя майстэрні, Дом быту, ветэрынарны ўчастак, сталовая, аддзяленне сувязі, бібліятэка, школа-інтэрнат, сярэдняя школа (пры школе працуе з 1967 гісторыка-краязнаўчы музей), 4 магазіны.

Вуліцы

правіць
Афіцыйная назва Гістарычная назва
Піянерская вуліца Касцёльная вуліца

Славутасці

правіць
 
У цэнтры
 
Шэраговая забудова

Страчаная спадчына

правіць
  • Касцёл Найсв. Тройцы

Галерэя

правіць

Вядомыя асобы

правіць

Крыніцы

правіць
  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)
  2. Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 2 августа 1993 г. N 516 (СП Республики Беларусь, 1993 г., N 22, ст. 426) «Об утверждении перечня автомобильных дорог республиканского значения и единого порядка ўстановления километража, нумерации автомобильных дорог общего пользования»
  3. а б в г д е ё ж Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 3, кн. 1. Брэсцкая вобласць / рэдкал.: Г. П. Пашкоў (дырэктар) і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2006. — 528 с.: іл. — 4 000 экз. — ISBN 985-11-0373-X.
  4. Жучкевич В. А. Краткий топонимический словарь Белоруссии. — Мн.: Изд-во БГУ, 1974. С. 240.
  5. Соркіна I. Мястэчкі Беларусі ў канцы XVIII — першай палове XIX ст. — Вільня: ЕГУ, 2010. С. 414.
  6. ЭГБ 1999, с. 221.
  7. Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej. Tom VII. Część I — Województwo Nowogródzkie. — Warszawa: Główny Urząd Statystyczny Rzeczypospolitej Polskiej, 1923
  8. Główny Urząd Statystyczny w Warszawie: Województwa centralne i wschodnie Rzeczypospolitej Polskiej — podział na gminy według stanu z dnia 1.IV 1933 roku. — Lwów: Książnica-Atlas, 1933
  9. ЭГБ 1999, с. 222.

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць