Людміла Уладзіміраўна Нікалайчык
Людміла Уладзіміраўна Нікалайчык (нар. 2 кастрычніка 1960, в. Моўчадзь Баранавіцкага раёна Брэсцкай вобласці) — беларускі медык, член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 5-га склікання.
Людміла Уладзіміраўна Нікалайчык | |
---|---|
Нараджэнне |
2 кастрычніка 1960 (64 гады) |
Адукацыя | |
Узнагароды |
Біяграфія
правіцьСкончыла Гродзенскі дзяржаўны медыцынскі інстытут па спецыяльнасці «педыятрыя».
Працавала ўрачом-інтэрнам па педыятрыі Брэсцкай абласной дзіцячай бальніцы, участковым урачом-педыятрам дзіцячай кансультацыі, участковым урачом-педыятрам установы аховы здароўя «Драгічынская цэнтральная раённая бальніца».
Загадчык педыятрычнага аддзялення паліклінікі ўстановы аховы здароўя «Драгічынская цэнтральная раённая бальніца».
Выбіралася членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 5-га склікання[1].
Узнагароды
правіцьУзнагароджана юбілейнымі медалямі «70 год вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў», «70 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.», Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, ганаровымі граматамі Драгічынскага райвыканкама і Драгічынскага раённага Савета дэпутатаў[2].