Свята-Параскева-Пятніцкая царква (Сядзельнікі)
Свята-Параскева-Пятніцкая царква — мураваны праваслаўны храм у вёсцы Сядзельнікі Ваўкавыскага раёна Гродзенскай вобласці.
Праваслаўны храм | |
Свята-Параскева-Пятніцкая царква | |
---|---|
52°59′07″ пн. ш. 24°39′59″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Беларусь |
Вёска | Сядзельнікі |
Канфесія | Праваслаўе |
Епархія | Гродзенская і Ваўкавыская |
Благачынне | Ваўкавыскае |
Архітэктурны стыль | рэтраспектыўна-рускі |
Архітэктар | Мікалай Ільіч Ціхвінскі |
Дата пабудовы | 1872 год |
Стан | дзейнічае |
Гісторыя
правіцьБыла пабудавана ў 1872 годзе па праекце гродзенскага архітэктара Мікалая Ціхвінскага[1]. Царква з’яўляецца помнікам архітэктуры XIX стагоддзя[2].
У 1955 годзе царква была закрыта і ператворана ў склад.
У 1991 годзе будынак царквы быў вернуты праваслаўным вернікам. У снежні 1995 года царква была зноў асвечана мітрапалітам Філарэтам[3].
У царкве быў хрышчоны беларускі спявак і педагог Міхаіл Забэйда-Суміцкі[4].
Зноскі
- ↑ Кулагин А. Н. Гродненские зодчие XIX — начала XX веков (новые архивные изыскания). // Пытанні мастацтвазнаўства, этналогіі і фалькларыстыкі. Выпуск 24. — Мінск, «Права і эканоміка». — 2018. — С. 78—79
- ↑ VEDAJ.BY — Славутасці і выбітнасці Беларусі
- ↑ Храм святой мученицы Параскевы д. Сидельники Архівавана 29 снежня 2019.
- ↑ Тэнар беларускага народу. Узгадваем Міхася Забэйду-Суміцкага, які адраджаў Беларусь песняю
Спасылкі
правіць- Свята-Параскева-Пятніцкая царква (Сядзельнікі) на сайце Глобус Беларусі (руск.)