Свята-Параскева-Пятніцкая царква (Дзівін)

Свята-Параскева-Пятніцкая царква — праваслаўны храм у цэнтры вёскі Дзівін (Кобрынскі раён). Пабудавана ў 1740 годзе як уніяцкая на месцы храма, які адзначаны ў 1566 годзе. У 1869 годзе адноўлена і перададзена праваслаўным. Помнік драўлянага дойлідства з элементамі стылю барока.

Праваслаўны храм
Свята-Параскева-Пятніцкая царква
51°57′41″ пн. ш. 24°34′10″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Вёска Дзівін
Канфесія БПЦ
Епархія Брэсцкая
Благачынне Кобрынскае
Архітэктурны стыль драўлянае дойлідства з элементамі барока
Будаўніцтва 17281740 гады
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 112Г000421шыфр 112Г000421
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Архітэктура правіць

 
Свята-Параскева-Пятніцкая царква ў 1929 годзе
 
Царква, з боку апсіды

Асноўны прамавугольны зруб і пяцігранная алтарная апсіда, да якой па баках прыбудаваны нізкія рызніцы, накрыты агульным дахам з навісямі ў месцы злучэння зрубаў. На галоўным фасадзе тарэц двухсхільнага даху вырашаны як спалучэнне франтона і атыкавай устаўкі з паўвальмай паміж 2 чацверыковымі вежамі. Вежы завершаны гранёнымі галоўкамі, такая ж галоўка і над алтаром. Галоўны фасад на ўзроўні хораў аформлены галерэяй з балюстрадай. Сцены вертыкальна ашаляваны дошкамі з нашчыльнікамі. Вокны прамавугольныя з разнымі ліштвамі. У 19 стагоддзі да галоўнага фасада прыбудаваны тамбур з двухсхільным дахам. Інтэр'ер зальны з плоскай столлю. З боку ад царквы ў 2-й палове 19 стагоддзя ўзведзена званіца (васьмярык на чацвярыку), накрытая высокім шатром.

Літаратура правіць

  • «Архітэктура Беларусі. Энцыклапедычны даведнік», Мінск 1993, стар. 194.
  • Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4.

Спасылкі правіць