Свята-Мікалаеўская царква (Дружылавічы)

Мікалаеўская царква — драўляны праваслаўны храм у в. Дружылавічы, помнік народнага дойлідства.

Праваслаўная царква
Свята-Мікалаеўская царква
52°14′12,16″ пн. ш. 25°33′27,1″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Вёска Дружылавічы
Канфесія Беларуская праваслаўная царква
Епархія Пінская і Лунінецкая епархія
Архітэктурны стыль народнае дойлідства
Дата пабудовы 1777 год
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 112Г000266шыфр 112Г000266
Стан Дзейнічае
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя

правіць

Мікалаеўская царква ў Дружылавічах была ўжо ў 1450-1460-я гады, калі атрымала наданні ад пінскага князя Юрыя Сямёнавіча[1].

У цэнтры вёскі. Пабудавана ў 1777 годзе[2] з дрэва на сродкі памешчыка Арэшкі.

Архітэктура

правіць

Будынак першапачаткова складаўся з прамавугольнага ў плане асноўнага зруба і апсіды з нізкімі рызніцамі. У пачатку XX ст. да асноўнага зруба прыбудавалі бакавыя памяшканні, у выніку чаго план набыў форму крыжа. На галоўным фасадзе — трох'ярусная чацверыковая званіца. Над званіцай і ў сярэдзіне даху васьмігранныя барабаны з галоўкамі. Сцены гарызантальна ашаляваны і прарэзаны прамавугольнымі, у прыбудовах крыжападобнымі аконнымі праёмамі. Асноўны аб'ём і апсіда маюць бэлечнае перакрыцце, прыбудовы — цыліндрычныя скляпенні. Над уваходам хоры на двух слупах.

Інтэр’ер

правіць
 
Царская брама з царквы Св. Мікалая ў Дружалавічах. Трэцяя чвэрць XVIIІ ст. НММ РБ

У інтэр'еры бэлечная столь пераходзіць у цыліндрычныя скляпенні ў бакавых прыдзелах. Над уваходам — хоры. Апсіда вылучана драўляным разным двух’ярусным іканастасам, выкананым у 1830-я гг. Набажэнства вядуцца па Евангеллях 1771 г. і 1863 г. На званіцы падпісны звон 1707 г.

Зноскі

  1. http://starbel.by/dok/d008.htm
  2. НГАБ у г. Гродна, ф. 1, воп. 19, спр. 1004, арк. 9 — 29.

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць