Спаса-Узнясенская царква (Моладава)
Спаса-Узнясенская царква — праваслаўны храм у в. Моладава Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці.
Праваслаўны храм | |
Спаса-Узнясенская царква | |
---|---|
![]() Царква на малюнку Н. Орды, 1864 | |
52°17′22,60″ пн. ш. 25°41′30,13″ у. д.HGЯO | |
Краіна |
![]() |
Аграгарадок | Моладава |
Канфесія | Беларуская праваслаўная царква |
Епархія | Пінская і Лунінецкая |
Дата пабудовы | 18 ст. |
Рэліквіі і святыні | Звон з Моладава |
Статус |
![]() |
![]() |
Гісторыя
правіцьЗнаходзіцца ў цэнтры вёскі. Пабудавана ў 18 ст. з дрэва як уніяцкая, перабудавана ў сярэдзіне 19 ст.[1] У 1894 г. на будаўніцтва храма была выдзелена сума ў 3000 руб. па духоўным завяшчанні П.І.Медынцавай. Першапачатковы храм адлюстраваны на малюнку Н.Орды 1864 г. Адрэстаўрыравана прыхаджанамі ў 1990 г.
Архітэктура
правіцьПомнік народнага дойлідства. Асноўны прамавугольны зруб і пяцігранная апсіда з бакавымі нізкімі рызніцамі накрыты агульным гонтавым дахам з застрэшкамі ў месцы злучэння аб'ёмаў і цыбулепадобнай галоўкай па цэнтры. Да галоўнага фасада ў 19 ст. дабудавана двух'ярусная васьмерыковая шатровая званіца. На фоне вертыкальнай шалёўкі сцяны вылучаюцца стральчатыя аконныя праёмы ў разных ліштвах.
На званіцы знаходзіцца падпісны медны звон 1583 г., адліты ў г. Коўна майстрам Марцінам Гофманам за кошт мсціслаўскага кашталяна Сымона Война — уладальніка Моладаўскага маёнтка (на звон нанесены герб Войнаў). Быў перанесены з папярэдняй царквы.
Інтэр'ер
правіцьАпсіду вылучае драўляны іканастас 19 ст. Абразы 19 ст.: «Архангел Міхаіл», «Феадосій Цудатворац», «Хрыстос Пантакратар», «Архангел Гаўрыіл», «Маці Божая з дзіцем», «Маці Божая Чантахоўская», «Саваоф».
Зноскі
- ↑ НГАБ у г. Гродна, ф. 97, воп. 1, спр. 278, арк. 1 — 13.
Літаратура
правіць- Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. - Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. - 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Спаса-Узнясенская царква (Моладава)
- Спаса-Узнясенская царква (Моладава) на сайце Radzima.org
- Спаса-Узнясенская царква (Моладава) на сайце Глобус Беларусі (руск.)
- Спаса-Узнясенская царква (Моладава) на сайце «Архіварта»