Свята-Параскева-Пятніцкая царква (Опаль)
Свята-Параскева-Пятніцкая царква — праваслаўны храм, помнік драўлянага дойлідства ў цэнтры в. Опаль (Іванаўскі раён).
Праваслаўны храм | |
Свята-Параскева-Пятніцкая царква | |
---|---|
![]() Свята-Параскева-Пятніцкая царква пасля незаконных работ | |
52°19′06,20″ пн. ш. 25°24′07,10″ у. д.HGЯO | |
Краіна |
![]() |
Вёска | Опаль |
Канфесія | Беларуская праваслаўная царква |
Епархія | Пінская і Лунінецкая |
Архітэктурны стыль | Заходнепалеская школа дойлідства |
Дата пабудовы | 1796 год |
Статус |
![]() |
Стан | дзейнічае |
![]() |
Гісторыя
правіцьПабудавана ў 1796 годзе з дрэва як уніяцкая. Часткова перабудаваная і адрамантаваная ў XIX ст..[1]
Царква дзейнічае. Занесена ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь як аб'ект гісторыка-культурнай спадчыны рэспубліканскага значэння.
Архітэктура
правіцьПрамавугольная ў плане трохнефная базіліка са зрэзанымі вугламі ў алтарнай частцы. Цэнтральны, вышэйшы за бакавыя, неф завершаны двухсхільным дахам. Сцены вертыкальна ашаляваныя дошкамі з нашчыльнікамі, умацаваныя брусамі-ланаткамі, вокны прамавугольныя і паўцыркульныя (у цэнтральным нефе). Спачатку галоўны фасад фланкіравалі две вежы абапал трохвугольнага франтону. Пры перабудове вежы разабраныя, фасад аформлены васьмікалонным порцікам (пазней калоны схаваны шалёўкай тамбуру).
Інтэр'ер
правіцьІнтэр'ер падзелены чатырма слупамі на нефы. Хоры на двух слупах пераходзяць уздоўж бакавых сцен цэнтральнага нефа ў кансольна-бэлечныя балюстрадныя галерэйкі. Апсіда вылучана створаным у 1830-я гг. 3-ярусным іканастасам, пакрытым арнаментальнай разьбой; царскія вароты вырашаны контражурнай скразной разьбой на матыў вінаграднай лазы з гронкамі, сярод спляценняў якіх укампанаваны 6 таблетак-клеймаў з выявамі 4 евангелістаў і абразом «Благавешчанне». Мастацкую каштоўнасць уяўляюць драўляная скульптура мяжы 18 — 19 ст. «Укрыжаванне», абразы таго ж часу «Спас Пантакратар», «Святы Панцеляіман», «Маці Божая Замілаванне».
Зноскі
- ↑ НГАБ у г. Гродна, ф. 1, воп. 19, спр. 1004, арк. 9 — 29.
Літаратура
правіць- Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік / Беларус. Энцыкл.; Рэкал.: А. А. Воінаў і інш. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-078-5.
- Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Свята-Параскева-Пятніцкая царква (Опаль)
- Свята-Параскева-Пятніцкая царква (Опаль) на сайце Radzima.org
- Свята-Параскева-Пятніцкая царква (Опаль) на сайце Глобус Беларусі (руск.)
- Свята-Параскева-Пятніцкая царква (Опаль) на сайце «Архіварта»