Свята-Раства-Багародзіцкая царква (Ляскавічы)
Свята-Раства-Багародзіцкая царква — праваслаўны храм у в. Ляскавічы Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці.
Праваслаўны храм | |
Свята-Раства-Багародзіцкая царква | |
---|---|
![]() | |
52°09′59,22″ пн. ш. 25°32′51,68″ у. д.HGЯO | |
Краіна |
![]() |
Вёска | Ляскавічы |
Канфесія | Беларуская праваслаўная царква |
Епархія | Пінская і Лунінецкая |
Архітэктурны стыль | Заходнепалеская школа дойлідства |
Дата пабудовы | 1783 год |
Статус |
![]() |
Стан | дзейнічае |
![]() |
ГісторыяПравіць
Знаходзіцца ў заходняй частцы вёскі. Перад царквой пастаўлена драўляная званіца-брама каркаснай канструкцыі.
Царква пабудавана ў 1783 годзе з дрэва на сродкі прыхаджан і памешчыка Гаўрыіла Арэшкі. Да 1830-х гадоў была ўніяцкай. У 1832—1838 гг. перароблена ў праваслаўную царкву. Каля 1836—1838 гг. мясцовымі майстрамі для царквы былі зроблены саламяныя царскія вароты, якія зараз захоўваюцца ў Гродзенскім дзяржаўным гісторыка-археалагічным музеі.
З 1960-х гадоў царква не дзейнічала. У 1991 годзе храм быў адрамантаваны і асвечаны. У 2000 годзе праведзена рэстаўрацыя храма і званіцы[1].
АрхітэктураПравіць
Помнік народнага дойлідства. Падоўжна-восевая кампазіцыя храма складаецца з прамавугольнага асноўнага зруба і пяціграннай апсіды з бакавымі нізкімі рызніцамі. Агульны дах па цэнтры завершаны васьмігранным барабанам з цыбулепадобным купалам. Галоўны фасад вырашаны плоскасна і завершаны трохвугольным франтонам даху з паўкруглай люкарнай у тымпане. Вертыкальна ашаляваныя сцены расчлянёны прамавугольнымі аконнымі праёмамі і вертыкальнымі бусамі-сцяжкамі ў прасценках.
Інтэр’ерПравіць
У залу над уваходам выступаюць хоры, падтрыманыя 2 слупамі. Абразы 17 — 18 ст.: «Хрыстос Пантакратар», «Маці Божая Адзігітрыя», «Мікалай Угоднік», «Узнясенне», абразы 19 ст.: «Спас Пантакратар», «Архангел Міхаіл», «Святы Сцяфан», «Святы Фадзей», «Багародзіца з дзіцем».
Зноскі
- ↑ Приход храма Рождества Пресвятой Богородицы д.Лясковичи Ивановского района (руск.). Пинская и Лунинецкая епархия Белорусского Экзархата РПЦ. Праверана 30.09.2018.
ЛітаратураПравіць
- Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4.
- Лабачэўская, В. А. Мастацтва дзеля славы Божай: саламяныя іканастасныя вароты і царкоўна-культавыя прадметы / В. А. Лабачэўская. — Мінск : Беларуская навука, 2018. — 263 с. : іл.
СпасылкіПравіць
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Свята-Раства-Багародзіцкая царква (Ляскавічы)
- Свята-Раства-Багародзіцкая царква (Ляскавічы) на сайце Radzima.org
- Свята-Раства-Багародзіцкая царква (Ляскавічы) на сайце Глобус Беларусі (руск.)
- Свята-Раства-Багародзіцкая царква (Ляскавічы) на сайце «Архіварта»