Мікалай Мінкевіч
Мікалай Мінкевіч (8 красавіка 1909, Лунінец — 29 красавіка 1980, ЗША) — грамадскі дзеяч, лекар. Зяць Радаслава Астроўскага.
Мікалай Мінкевіч | |
---|---|
Дата нараджэння | 8 красавіка 1909 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 29 красавіка 1980 (71 год) |
Месца смерці | |
Жонка | Галіна Мінкевіч |
Альма-матар | |
Член у |
Біяграфічныя звесткі
правіцьМікалай Мінкевіч паходзіў з сям’і праваслаўнага святара. Скончыў Віленскую беларускую гімназію. Вучыўся на медыцынскім факультэце Віленскага ўніверсітэта. У 1942 годзе скончыў універсітэт у Каўнасе. Ажаніўся з дачкой Астроўскага.
У 1942—1944 гадах працаваў лекарам у Баранавічах, дырэктарам Баранавіцкай медыцынскай школы, а з сакавіка 1944 года стаў галоўным лекарам БКА. Дэлегат Другога Усебеларускага з’езду. З лета 1944 года — на эміграцыі.
Працаваў лекарам пры ЮНРРА і ІРО ў брытанскай зоне акупацыі Германіі, браў удзел у грамадскім жыцці беларусаў у лагеры ДП у Ватэнштаце. У 1949 годзе выехаў з сям’ёй у Аргенціну, дзе працаваў галоўным лекарам пры шпіталі ў Сан-Луісе. У студзені 1955 года пераехаў у ЗША. Працаваў у шпіталях штатаў Ілінойса, Агая, Місуры, Індыяны, Мічыгана. У 1976 годзе па выхадзе на пенсію пераехаў у Фларыду. У 1977 годзе на XVIII Пленуме БЦР быў абраны віцэ-прэзідэнтам БЦР. У 1970-х уваходзіў ва ўправу Беларускага кангрэсавага камітэта Амерыкі.
Архіў Мікалая Мінкевіча захоўваецца ў зборах пры царкве Святой Ефрасінні Полацкай у Саўт-Рыверы.
Спасылкі
правіць- Мінкевіч Мікалай(бел. (тар.)) // Запісы. — Нью-Ёрк — Менск: БІНіМ, 2014. — № 37. — С. 150.