Беларускі інстытут навукі і мастацтва ў Нью-Ёрку
Беларускі Інстытут Навукі і Мастацтва (БІНіМ) у Нью-Ёрку (альтэрн.: Беларускі інстытут навукі й мастацтва, англ.: Belarusian Institute of Arts and Sciences) — грамадская навукова-культурная арганізацыя беларускай эміграцыі ў ЗША.
Беларускі інстытут навукі і мастацтва | |
---|---|
Абрэвіятура | БІНіМ |
Адміністрацыйны цэнтр | Нью-Ёрк, ЗША |
Юрыдычны статус | грамадскае аб’яднанне |
Тып арганізацыі | выдавецтва |
Дзейнічае ў рэгіёнах | ЗША, Канада, Германія |
Заснаванне | |
Дата заснавання | 16 снежня 1951 (72 гады таму) |
Заснаваны 16 снежня 1951 г., зарэгістраваны 13 жніўня 1953 г. як арганізацыя са штаб-кватэрай у г. Нью-Ёрк з правам дзейнасці на ўсёй тэрыторыі ЗША. Мае філіялы ў Германіі (Мюнхен, з 1955 года) і Канадзе (Таронта, з 1967 года).
Друкаваны орган — навуковы штогоднік «Запісы» (выдаецца з 1952 года). Паводле стану на 2018 год выйшлі 39 выпускаў «Запісаў». У 1954—1963 гадах выдаваў літаратурна-мастацкі часопіс «Конадні», у 1953—1969 гадах — інфармацыйны часопіс «Абежнік».
Інстытут падтрымлівае сувязі з многімі бібліятэкамі свету, асабліва з Публічнай бібліятэкай у Нью-Ёрку. З канца 1980-х гадоў інстытут наладжвае кантакты з арганізацыямі Беларусі[1].
У розны час інстытут узначальвалі У. Тамашчык, Я. Ліманоўскі, В. Тумаш, А. Адамовіч, з 1982 года — В. Кіпель.
Сярод правадзейных членаў БІНіМа Леў Акіншэвіч.
У розныя гады колькасць членаў БІНіМ вагалася ад 100 да 200 чалавек. З 1990-х у БІНіМ працуюць і тутэйшыя навукоўцы з метраполіі[2].
Зноскі
Літаратура
правіць- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. Т. 1. – Мн., 1993. – С.433–434.
- Беларуская энцыклапедыя. Т. 2. – Мн., 1996. – С.444–445.
Спасылкі
правіць- Альманах «Запісы БІНіМ» // Кнігі поштай