Васіль (Тамашчык)
Васі́ль, свецкае імя Уладзімір Данілавіч Тамашчык (15 красавіка 1900, в. Вялікія Азяраны каля Крынак на Сакольшчыне — 9 чэрвеня 1970, Нью-Ёрк) — беларускі грамадскі і рэлігійны дзеяч, архіепіскап БАПЦ.
Васіль | |
---|---|
Адукацыя |
|
Месца працы | |
Нараджэнне |
15 красавіка 1900 |
Смерць |
9 чэрвеня 1970 (70 гадоў) |
Пахаванне |
Біяграфія
правіцьНарадзіўся ў 1900 годзе ў сялянскай сям’і. У 1913 годзе сям’я перабралася на нованабытую гаспадарку ў маёнтку Дубляны каля мястэчка Вялікая Бераставіца. Вучыўся ў Вялікіх Азяранах, у Гродне. У 1915 годзе разам з сям’ёю як бежанец трапіў у расійскі Омск, дзе скончыў сярэднюю школу. У 1921 годзе сям’я вярнулася ў Дубляны. Ад гэтага часу далучыўся да беларускага руху, належаў да КПЗБ.
У 1927 годзе быў арыштаваны польскімі ўладамі i асуджаны на тры гады турмы. З 1930 года жыў у Чэхаславакіі. Скончыў у 1934 годзе агранамічны факультэт Пражскага політэхнічнага ўніверсітэта, працаваў асістэнтам у Пражскім інстытуце заалогіі. Браў удзел у грамадскім беларускім жыцці. Некаторы час быў сакратаром старшыні Рады БНР Васіля Захаркі.
З пачаткам Другой сусветнай вайны пераехаў у Беласток. Быў намеснікам рэдактара газеты «Новая дарога», працаваў у Беларускім камітэце. Удзельнічаў у Другім Усебеларускім кангрэсе.
З 1944 года ў эміграцыі ў Германіі. Быў абраны старшынём Беларускага цэнтральнага камітэта — галоўнай арганізацыі беларусаў у Германіі ў 1945—1947 гадах. 23 красавіка 1949 года прыняў манаства[1] пад імем Васiль. У тым жа годзе ўзведзены ў сан епіскапа Беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царквы архіепіскапам Сергіем і епіскапамі УАПЦ Платонам і Вячаславам. У 1951 годзе скончыў Украінскую багаслоўскую акадэмію ў Мюнхене з дыпломам магістра багаслоўя.
У 1951 годзе пераехаў у ЗША. Жыў у Нью-Ёрку. Узначаліў Канадска-Амерыканскую епархію БАПЦ. З 1954 года архіепіскап. Браў актыўны ўдзел у беларускім грамадскім жыцці ў ЗША. Узначальваў БІНІМ (1951).
Забіты невядомымі ў сваёй кватэры ў Нью-Ёрку 9 чэрвеня 1970 года. Пахаваны на беларускіх могілках у Іст-Брансвіку каля Нью-Ёрка.
Зноскі
Літаратура
правіць- Л. У. Языковіч. Васіль // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 4: Варанецкі — Гальфстрым / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 4. — С. 26. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 4).
- Юрэвіч, Л. Шматгалосы эпісталярыум : гісторыя людзей і ідэй на эміграцыі ў ліставанні / Прадм. і рэд. Н. Гардзіенка. — Мінск: Кнігазбор, 2012. — 660 с. — (Бібліятэка Бацькаўшчыны ; кн. 20). — ISBN 978-985-7007-43-1.
- Сьлесараў, А. Рэлігійная дзейнасьць архіепіскапа Васіля (Тамашчыка) у 1946—1970 гг. // Запісы. Беларускі Інстытут Навукі й Мастацтва. — New York-Miensk, 2019. — Вып. 41. — С. 587—607.
- Сьлесараў, А. Ліставаньні архіепіскапа Васіля (Тамашчыка) з грамадска-палітычнымі і рэлігійнымі дзеячамі беларускага замежжа (1950—1967 гг.) // Запісы. Беларускі Інстытут Навукі й Мастацтва. — New York-Miensk, 2019. — Вып. 41. — С. 482—508.