Наталля Сяргееўна Гардзіенка

беларускі гісторык
(Пасля перасылкі з Наталля Гардзіенка)

Наталля Сяргееўна Гардзіе́нка, па нараджэнні Арлова (нар. 6 ліпеня 1977, Мінск) — беларуская гісторык, архівіст. Кандыдат гістарычных навук.

Наталля Сяргееўна Гардзіенка
Дата нараджэння 6 ліпеня 1977(1977-07-06) (45 гадоў)
Месца нараджэння
Род дзейнасці гісторык, архівіст
Месца працы
Навуковая ступень кандыдат гістарычных навук
Навуковае званне
Альма-матар
Член у
Узнагароды
Медаль да стагоддзя БНР

БіяграфіяПравіць

Вучылася ў школах Мінска, Саны (Емен), Ліды. Скончыла Ліцэй БДУ. У 1994 годзе паступіла на гістарычны факультэт БДУ, спецыялізавалася на кафедры Гісторыі Беларусі Старажытнага часу і Сярэдніх вякоў, займалася беларускай гісторыяй XVIII ст. Па сканчэнні ўніверсітэта, некалькі месяцаў працавала настаўніцай гісторыі ў мінскай школе. У 1999 годзе паступіла ў аспірантуру БДУ, у 2003 годзе абараніла кандыдацкую дысертацыю на тэму «Становішча жанчыны-шляхцянкі ў Вялікім Княстве Літоўскім у XVIII ст.». Працавала выкладчыцай кафедры гуманітарных дысцыплін ў Мінскім абласным інстытуце развіцця адукацыі, з 2004 — дэкан факультэта, з 2010 — прарэктар па вучэбнай працы. З 2011 года дацэнт кафедры ў Інстытуце парламентарызму і прадпрымальніцтва. Намеснік дырэктара Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва (2015—2023)[1].

ДзейнасцьПравіць

З 2002 года займаецца гісторыяй беларускай эміграцыі. Аўтар кніг «Беларусы ў Аўстраліі: Да гісторыі дыяспары» (Мінск, 2004), «Беларусы ў Вялікабрытаніі» (Мінск, 2010), «Рада БНР: Падзеі. Дакументы. Асобы» (разам з Лявонам Юрэвічам, Мінск, 2013) і каля 100 артыкулаў.

Сябра управы Згуртавання беларусаў свету «Бацькаўшчына», сябра Міжнароднай асацыяцыі беларусістаў. З 2004 года адказная рэдактарка альманаха «Запісы Беларускага інстытута навукі і мастацтва». Удзельнічае ў рэдагаванні выданняў кніг серый «Беларуская мемуарная бібліятэка», «Бібліятэка Бацькаўшчыны», «Галасы Айчыны».

УзнагародыПравіць

Узнагароджана медалём 100 гадоў БНР Рады Беларускай Народнай Рэспублікі[2].

Зноскі

СпасылкіПравіць