Аляксандр Канстанцінавіч Краўцэвіч

(Пасля перасылкі з Алесь Краўцэвіч)

Аляксандр Канстанцінавіч Краўцэвіч (нар. 13 верасня 1958, в. Лупачы Мастоўскага р-на Гродзенскай вобл.) — беларускі археолаг, гісторык-медыевіст. Доктар гістарычных навук.

Аляксандр Канстанцінавіч Краўцэвіч
Aliaksandr Kraucevicz - belarussian historian - in Minsk Belarus - 2013 AD.JPG
Дата нараджэння 13 верасня 1958(1958-09-13) (64 гады)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці археолаг, гісторык, выкладчык
Навуковая сфера медыевістыка
Месца працы
Навуковая ступень доктар гістарычных навук (1999)
Альма-матар
Навуковы кіраўнік Алег Анатолевіч Трусаў
Вядомы як аўтар манаграфіі пра ўзнікненне ВКЛ
Узнагароды
Медаль да стагоддзя БНР
Подпіс Alyaksandr Kraucevich signature.png
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфічныя звесткіПравіць

Скончыў гістфак БДУ (1981), аспірантуру Інстытута археалогіі АН СССР у Маскве (1984), дактарантуру БДУ (1999).

З 1985 супрацоўнік Інстытута гісторыі АН Беларусі, з 1987 працаваў у сістэме рэстаўрацыі, начальнік сектара археалагічных даследаванняў Беларускага рэстаўрацыйна-праектнага інстытута, з 1990 вядучы археолаг архітэктурна-рэстаўрацыйнага кааператыва пры Міністэрстве культуры БССР. Затым быў першым прарэктарам ГрДУ (1994—1995). Праходзіў навуковую стажыроўку ў Ягелонскім універсітэце (Кракаў, 1996—1997). Прафесар Жэшаўскага філіяла Люблінскага ўніверсітэта імя Марыі Кюры-Складоўскай (з 1999).

 
Аляксандр Краўцэвіч у Варшаве, 19 верасня 2013 года

Старшыня выканкама Рады Беларускага гістарычнага таварыства. Галоўны рэдактар навуковага гістарычнага і краязнаўчага часопіса «Гістарычны альманах».

25 кастрычніка 2020 года падчас разгону мірнай акцыі пратэсту ў Гродна сілавікі затрымалі Аляксандра Краўцэвіча, і да 28 кастрычніка ён знаходзіўся ў ізалятары часовага ўтрымання (ІЧУ) РАУС[1]. 28 кастрычніка суд Кастрычніцкага раёна г. Гродна прысудзіў яму штраф у 10 базавых велічынь (270 беларускіх рублёў)[2].

Навуковая і даследчыцкая дзейнасцьПравіць

Даследуе матэрыяльную культуру гарадоў, мястэчак і замкаў Беларускага Панямоння XIV—XVII ст. (Ашмяны, Гродна, Ліда, Любча, Мір, Навагрудак і інш.).

Аўтар прац па сярэднявечнай гісторыі Беларусі. Распрацаваў канцэпцыю ўтварэння Вялікага Княства Літоўскага як балта-славянскай дзяржавы. Прыйшоў да наступных галоўных высноў (2000):[3]

  • ВКЛ узнікла ў сярэдзіне 13 ст. у балта-славянскай кантактнай зоне (басейн Верхняга і Сярэдняга Нёмана — харонім «Літва»).
  • Штуршком да пачатку працэсу дзяржаваўтварэння стала знешняя пагроза з боку Залатой Арды і Тэўтонскага ордэна.
  • Існаванне раннефеадальнага балцкага дзяржаўнага ўтварэння (саюза ці канфедэрацыі) — папярэдніка ВКЛ нельга лічыць даказаным, яно, па ўсёй верагоднасці, міф.
  • Пачаткам ВКЛ стаў, утвораны каля 1248 г. саюз усходнеславянскага горада Наваградка з балцкім нобілем Міндоўгам.
  • ВКЛ з самага пачатку было біэтнічнай балта-ўсходнеславянскай дзяржавай з дамінаваннем усходнеславянскага элемента.

Аўтар навуковых і навукова-папулярных кніг.

УзнагародыПравіць

Узнагароджаны медалём 100 гадоў БНР Рады Беларускай Народнай Рэспублікі[4].

БібліяграфіяПравіць

  • Краўцэвіч А. К. Майстар наш продак. — Мн.: Народная асвета, 1990. — 88 с.
  • Краўцэвіч А. К. Гарады і замкі Беларускага Панямоння XIV—XVIII стст.: Планіроўка, культурны слой. — Мн.: Навука і тэхніка, 1991. — 171 с.
  • Краўцэвіч А. К., Якшук Г. М. Стары Мір. — Мн.: Навука і тэхніка, 1993. — 85 с.
  • Краўцэвіч А. К. Тэўтонскі ордэн ад Ерусаліма да Грунвальда Архівавана 23 жніўня 2009.. — Мн.: Навука і тэхніка, 1993. — 46 с.
  • Краўцэвіч А. К. Гродзенскі замак. — Мн.: Юнацтва, 1993. — 47 с.
  • Здановіч Н. І., Краўцэвіч А. К., Трусаў А. А. Матэрыяльная культура Міра і Мірскага замка. — Мн.: Навука і тэхніка, 1994. — 152 с.
  • Краўцэвіч А. К. Стварэнне Вялікага Княства Літоўскага. — Мн.: Беларуская навука, 1998. — 208 с.
  • Краўцэвіч А. К. Вялікі князь Вітаўт. — Мн.: Юнацтва, 1998. 48 с.
  • Краўцэвіч А. К. Стварэнне Вялікага Княства Літоўскага. — 2-е выданне.- Жэшаў, 2000. — 238 с.
  • Krawcewicz Aleksander. Powstanie Wielkiego Księstwa Litewskiego. — Białystok: Wydawnictwo Wyższej Szkoły Ekonomicznej w Białymstoku, 2003. — 191 s.
  • Краўцэвіч А. К. Міндаўг-Mindauh: Пачатак гаспадарства: нарыс Архівавана 24 студзеня 2021.. — Мн.: Мастацкая літаратура, 2005. — 163 с. іл.
  • Краўцэвіч А. К. Гістарычная Літва і этнагенез беларусаў // Наша Слова. — 2009. — № 11 (902).
  • Краўцэвіч А. К. Ад пачатку гаспадарства да каралеўства Літвы і Русі (1248—1341 гг.). — Гародня : Гарадзенская бібліятэка, 2013. — 186 с. ISBN 978-83-7893-132-4
  • Hiedymin (1316—1341). Kingdom of Lithuania and Ruthenia: нарыс / Пераклад на англійскую мову Андрэя Бурсава; пад агульнай рэдакцыяй Міхася Скоблы; мастак Ігар Гардзіёнак. — Мінск: Татарнікава С. Ю., 2012. — 152 с.: іл. — (Жыццяпіс вялікіх князёў літоўскіх = The Lives of the Great Dukes of Lithuania). ISBN 978-985-90263-1-7
  • Краўцэвіч А. Краіна пагранічча: Выбраныя творы. — Смаленск: Інбелкульт, 2014. — 518 с. ISBN 978-5-00076-014-7
  • Краўцэвіч А. Гісторыя Вялікага Княства Літоўскага (1248—1377 гг.) / Навуковы рэдактар Валянцін Голубеў. — Уроцлаў, 2015. — 304 с. — («Гарадзенская Бібліятэка»). ISBN 978-83-7893-121-8

Зноскі

ЛітаратураПравіць

СпасылкіПравіць