Беларускі інстытут навукі і мастацтва ў Нью-Ёрку

арганізацыя беларусаў ЗША
(Пасля перасылкі з БІНІМ)

Беларускі Інстытут Навукі і Мастацтва (БІНіМ) у Нью-Ёрку (альтэрн.: Беларускі інстытут навукі й мастацтва, англ.: Belarusian Institute of Arts and Sciences) — грамадская навукова-культурная арганізацыя беларускай эміграцыі ў ЗША.

Беларускі інстытут навукі і мастацтва
Абрэвіятура БІНіМ
Адміністрацыйны цэнтр Нью-Ёрк, ЗША
Юрыдычны статус грамадскае аб’яднанне
Тып арганізацыі выдавецтва
Дзейнічае ў рэгіёнах ЗША, Канада, Германія
Заснаванне
Дата заснавання 16 снежня 1951 (72 гады таму)

Заснаваны 16 снежня 1951 г., зарэгістраваны 13 жніўня 1953 г. як арганізацыя са штаб-кватэрай у г. Нью-Ёрк з правам дзейнасці на ўсёй тэрыторыі ЗША. Мае філіялы ў Германіі (Мюнхен, з 1955 года) і Канадзе (Таронта, з 1967 года).

Друкаваны орган — навуковы штогоднік «Запісы» (выдаецца з 1952 года). Паводле стану на 2018 год выйшлі 39 выпускаў «Запісаў». У 19541963 гадах выдаваў літаратурна-мастацкі часопіс «Конадні», у 19531969 гадах — інфармацыйны часопіс «Абежнік».

Інстытут падтрымлівае сувязі з многімі бібліятэкамі свету, асабліва з Публічнай бібліятэкай у Нью-Ёрку. З канца 1980-х гадоў інстытут наладжвае кантакты з арганізацыямі Беларусі[1].

У розны час інстытут узначальвалі У. Тамашчык, Я. Ліманоўскі, В. Тумаш, А. Адамовіч, з 1982 года — В. Кіпель.

Сярод правадзейных членаў БІНіМа Леў Акіншэвіч.

У розныя гады колькасць членаў БІНіМ вагалася ад 100 да 200 чалавек. З 1990-х у БІНіМ працуюць і тутэйшыя навукоўцы з метраполіі[2].

Зноскі

Літаратура правіць

  • Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. Т. 1. – Мн., 1993. – С.433–434.
  • Беларуская энцыклапедыя. Т. 2. – Мн., 1996. – С.444–445.

Спасылкі правіць