«Новая дарога» — штотыднёвая газета. Выдавалася ў 19421944 гадах у Беластоку на беларускай мове.

«Новая дарога»
Novaja daroga-335x478.jpg
Тып газета

Галоўны рэдактар Хведар Ільяшэвіч
Заснавана 1942
Спыненне публікацый 1944
Мова беларуская
Галоўны офіс

Выдавец — беластоцкае Беларускае нацыянальнае згуртаванне. Галоўны рэдактар — Хведар Ільяшэвіч.

Газета публікавала ваенныя зводкі, артыкулы на міжнародныя тэмы, агляды сацыяльна-эканамічнай сітуацыі на Беларусі, матэрыялы антысеміцкага, антыпольскага і антырускага характару. На старонках газеты змешчаны артыкулы пра гістарычных асоб, падзеі мінулага, старажытныя каштоўнасці, успаміны, звесткі па геаграфіі Беларусі, рэцэнзіі, асобныя творы беларускіх пісьменнікаў. Друкавалася хроніка культурнага жыцця, дапаможны вучэбны матэрыял, сельскагаспадарчыя парады.

Выйшла больш за 100 нумароў.

ЛітаратураПравіць

  • Жумар С. «Новая дарога» // ЭГБ ў 6 т. Т. 5. Мн., 1999.