Хведар Ільяшэвіч
Хведар Ільяшэвіч (17 лютага 1910, Вільня — 7 лістапада 1948, Ватэнштат, (Нямеччына); псеўданімы: М. Дальны; Святаслаў Залужны; Л. Іскра; Малады; крыптанімы: І — ч; Х. І.) — беларускі паэт, празаік, крытык, гісторык, грамадскі і культурны дзеяч. Брат Мікалая Ільяшэвіча.
Хведар Ільяшэвіч | |
---|---|
![]() | |
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 17 лютага 1910 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 7 лістапада 1948 (38 гадоў) |
Месца смерці | |
Пахаванне | |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | пісьменнік, паэт, журналіст, выкладчык, выдавец, рэдактар, палітык |
Мова твораў | беларуская |
Грамадская дзейнасць | |
Партыя | |
Член у |
БіяграфіяПравіць
Скончыў Віленскую беларускую гімназію і гістарычны факультэт Віленскага ўніверсітэта. Магістр філасофіі (1936). Выкладаў беларускую мову ў Віленскай беларускай гімназіі. Актыўна ўдзельнічаў у беларускім культурным жыцці, друкаваўся ў беларускіх часопісах. Двойчы арыштаваны польскімі ўладамі. У 1927 звольнены з працы ў гімназіі. Жыў у Тапалянах каля Беластоку.
Падчас нямецкай акупацыі дзеяч Беларускага камітэта, а з вясны 1943 старшыня Беларускага нацыянальнага аб’яднання ў Беластоку, рэдактар штотыднёвіка «Новая дарога». У ліпені 1944 выехаў у Берлін, працаваў у рэдакцыі «Раніцы», у 1944 г. выдаў серыю кніг у рамках «Народнай бібліятэчкі». Рэдагаваў часопіс «Шляхам жыцьця» (1946-48), бюлетэнь «Апошнія весткі» (разам з Міколам Шылам), выданні Беларускай незалежніцкай партыі. Уваходзіў у кіраўніцтва падпольнай БНП, быў сябрам замежнага сектару ЦК БНП[1]. Удзельнічаў у Другім Усебеларускім кангрэсе.
Пасля капітуляцыі Нямеччыны жыў у лагеры для перасяленцаў у Ватэнштэце, настаўнічаў у мясцовай беларускай гімназіі, апекаваўся беларускім скаўтынгам. Трагічна загінуў у аўтакатастрофе ў лагеры. Пахаваны ў Галендорфе(ням.) бел. паблізу Браўншвайга.
ТворчасцьПравіць
Да 1939 выдаў тры зборнікі вершаў. Аўтар кніг: «Навагоднія запросіны» (1946), «У Купальскую ноч» (1946), «Песні выгнання» (1947), «Апавяданні» (1948). У 1981 г. выйшла кніга «Недапетая песня. Жыццё і творчая спадчына Хведара Ільяшэвіча»[2].
Зноскі
- ↑ Сяргей Ёрш. Вяртаньне БНП. Асобы і дакумэнты Беларускай Незалежніцкай Партыі. Архівавана з першакрыніцы 25 ліпеня 2019.
- ↑ Юрэвіч, Л. Шматгалосы эпісталярыум : гісторыя людзей і ідэй на эміграцыі ў ліставанні / Лявон Юрэвіч.. — (Бібліятэка Бацькаўшчыны ; кн. 20). — Мінск: Кнігазбор, 2012. — 660 с. — ISBN 978-985-7007-43-1.
ЛітаратураПравіць
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 3: Гімназіі — Кадэнцыя / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1996. — С. 481.
- Ільяшэвіч Хведар // Беларускія пісьменнікі: Біябібліяграфічны слоўнік. У 6 т. / пад рэд. А. І. Мальдзіса. — Мн.: БелЭн, 1992—1995. Т. 3. — С. 14.
- Юрэвіч, Л. Шматгалосы эпісталярыум : гісторыя людзей і ідэй на эміграцыі ў ліставанні / Лявон Юрэвіч.. — (Бібліятэка Бацькаўшчыны ; кн. 20). — Мінск: Кнігазбор, 2012. — 660 с. — ISBN 978-985-7007-43-1.