Галіна Паўлаўна Тварановіч

паэт, крытык, перакладчык
(Пасля перасылкі з Галіна Тварановіч)

Галіна Паўлаўна Тварано́віч[1] (17 лютага 1955, Дараганава, Магілёўская вобласць) — беларускі літаратуразнавец, паэтэса. крытык.

Галіна Паўлаўна Тварановіч
Дата нараджэння 17 лютага 1955(1955-02-17) (69 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці літаратуразнаўца, паэтка, пісьменніца, крытык, перакладчыца
Месца працы
Альма-матар

Біяграфічныя звесткі

правіць

Нарадзілася ў сям’і служачых. Вучылася ў мясцовай сярэдняй школе.

Скончыла філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1977). Кіраўніком у аспірантуры быў Алесь Адамовіч. У 1985 годзе Тварановіч абараніла кандыдацкую дысертацыю, а ў 1999 годзе — доктарскую. З 1983 года працавала навуковым супрацоўнікам у Інстытуце літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. З 1999 года выкладае ва Універсітэце ў Беластоку (Польшча). З 2001 года — галоўны рэдактар часопіса «Studia wschodniosłowiańskie» («Усходнеславянскія даследаванні»). Выйшла некалькі паэтычных зборнікаў.

Творчасць, даследчыцкая дзейнасць

правіць

Друкуецца з 1967 года, як літаратуразнаўца — з 1982 года. Аўтар даследаванняў па ўзаемасувязях сучаснай беларускай прозы і прозы былой Югаславіі, па кампаратывістыцы, гісторыі беларускай літаратуры, сучасным літаратурным працэсе: «Маральны свет героя: Беларуская і югаслаўская ваенная проза 60-70-х г.» (1986), «Пакутаю здабыты мір: Тыпалогія характару ў беларускай і славенскай прозе» (1991) і інш. Адзін з аўтараў «Гісторыі беларускай літаратуры ХХ ст.» (Т. 1-4, 1999—2002).

Яе паэтычныя зборнікі «Ускраек тысячагоддзя» (1996), «Верасы Дараганава» (2000), «Чацвёртая стража» (2004) прасякнуты роздумам над праблемамі жыцця, лёсам чалавека ў Вечнасці, любоўю да роднай зямлі, хрысціянскімі матывамі. Перакладае з сербскай і польскай моў.

Крыніцы

правіць

Літаратура

правіць