Аляксандр Аляксандравіч Дзічкоўскі

беларускі праваслаўны святар, мітрафорны протаіерэй

Аляксандр Аляксандравіч Дзічкоўскі (нар. 31 мая 1946, г. Лунінец, Брэсцкая вобласць, БССР) — беларускі праваслаўны святар, мітрафорны протаіерэй.

Аляксандр Дзічкоўскі
Адукацыя
Дзейнасць святар, протаіерэй
Нараджэнне 31 мая 1946(1946-05-31) (78 гадоў)
Бацька Аляксандр Мікалаевіч Дзічкоўскі
Дыяканская хіратонія 13 мая 1970
Прэсвітарская хіратонія 29 лістапада 1970

Узнагароды
ордэн святога дабравернага князя Данііла Маскоўскага II ступені ордэн прападобнага Серафіма Сароўскага III ступені ордэн святога роўнаапостальнага вялікага князя Уладзіміра II ступені ордэн святога роўнаапостальнага вялікага князя Уладзіміра III ступені ордэн Крыжа прападобнай Ефрасінні Полацкай ордэн свяціцеля Кірыла Тураўскага I ступені ордэн свяціцеля Кірыла Тураўскага II ступені Ордэн прападобнага Сергія Раданежскага II ступені ордэн прападобнага Сергія Раданежскага III ступені

Біяграфія

правіць

Нарадзіўся 31 мая 1946 года ў Лунінцы ў шматдзетнай (5 дачок і 5 сыноў) сям’і святара. Бацька — протаіерэй Аляксандр Мікалаевіч Дзічкоўскі (1902—1982), выхадзец з сялянскай сям’і з Петрыкава. Брат — мітрафорны протаіерэй Генадзь Дзічкоўскі (1936—2014) — быў ганаровым настаяцелем Свята-Духава кафедральнага сабора ў Мінску.

З дзяцінства дапамагаў бацьку ў храме. Навучаўся ў Круговіцкай і Пірэвіцкай сярэдніх школах, скончыў Гомельскі політэхнікум па спецыяльнасці «Тэхнік-судамеханік». Некалькі гадоў працаваў памочнікам капітана на буксірных цеплаходах у Пінску і Гомелі.

У 1969 годзе паступіў у Маскоўскую духоўную семінарыю  (руск.), дзе спяваў у хоры айца Матфея (Мармыля). У канцы першага курса пасвечаны ў дыякана епіскапам Філарэтам. Пасля кароткага служэння ў Ялцінскім Аляксандра-Неўскім саборы  (руск.) ўладыка Антоній  (укр.) накіраваў айца Аляксандра ў Свята-Мікалаеўскі сабор  (руск.) горада Еўпаторыі, дзе праз некалькі месяцаў пасвяціў яго ў іерэя.

У верасні 1977 года вярнуўся ў Беларусь. Каля паўгода праслужыў у Спаса-Праабражэнскай царкве ў вёсцы Новая Мыш Баранавіцкага раёна. У свята свяціцеля Мікалая Цудатворца, 19 снежня 1977 года, прызначаны благачынным цэркваў Баранавіцкай акругі, а напярэдадні свята Стрэчання Гасподняга, 13 лютага 1978 года, — настаяцелем Пакроўскага сабора ў Баранавічах.

З першых гадоў служэння ў Баранавічах айцец Аляксандр зарэкамендаваў сабе дбайным пастырам і выдатным адміністратарам, за што набыў аўтарытэт не толькі сярод духавенства, але і сярод жыхароў горада і раёна. Дзякуючы ягоным намаганням зроблены капітальны рамонт Пакроўскага сабора, пабудаваны новыя храмы ў вёсках Адахаўшчына, Ятвезь, Крошын, Петкавічы, Карчова, Русіно, Лясная; адноўлены закрытыя і практычна цалкам разбураныя храмы ў Чэрніхаве, Пачапаве, Вялікай Сваротве, Люшневе і інш.

Пры непасрэдным удзеле айца Аляксандра ўзведзены шэраг храмаў у Баранавічах: царква ў імя святога Аляксандра Неўскага, мучаніка Іаана Воіна, Святых Жонак-Міраносіц, велікамучаніка Георгія Перамаганосца, капліцы ў гонар святога Андрэя Багалюбскага і Архістратыга Божага Міхаіла, утвораны прыход у гонар блажэннай Валянціны Мінскай.

У 1990—1995 гадах быў дэпутатам Вярхоўнага Савета Беларусі 12-га склікання .

Быў дэлегатам ад Пінскай епархіі ў Памесным саборы Рускай праваслаўнай царквы (27 студзеня — 1 лютага 2009 года), на якім быў абраны Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл.

У лістападзе 2017 года па ініцыятыве айца Аляксандра быў створаны хор духавенства Баранавіцкага благачыння. Хор неаднаразова выступаў перад прыхаджанамі гарадскіх храмаў, на гарадскіх пляцоўках, у працоўных калектывах, перад студэнтамі і навучэнцамі, у сельскіх дамах культуры Баранавіцкага раёна.

Узнагароды

правіць

Узнагароджаны ордэнамі Святога роўнаапостальнага князя Уладзіміра II і III ступені, прападобнага Сергія Раданежскага II і III ступені, прападобнага Данііла Маскоўскага II ступені, прападобнага Серафіма Сароўскага III ступені, Крыжа прападобнай Ефрасінні Полацкай, свяціцеля Кірыла Тураўскага I і II ступені, а таксама шматлікімі медалямі, знакамі і граматамі.

12 студзеня 2010 года протаіерэю Аляксандру Дзічкоўскаму прысвоена званне ганаровага грамадзяніна Баранавіцкага раёна.

Спасылкі

правіць