Пачапава (Баранавіцкі раён)

аграгарадок у Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі

Пача́пава[3] (трансліт.: Pačapava, руск.: Почапово) — аграгарадок у Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Адміністрацыйны цэнтр Пачапаўскага сельсавета. Знаходзіцца на рэчцы Пачапаўцы, за 40 км на паўночны захад ад горада Баранавічы, за 8 км ад чыгуначнай станцыі Моўчадзь.

Аграгарадок
Пачапава
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Плошча
  • 1,0303 км²[1]
Вышыня цэнтра
199 м[2]
Насельніцтва
  • 139 чал. (2019)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 163
Паштовыя індэксы
225344
Аўтамабільны код
1
СААТА
1204883081
Пачапава на карце Беларусі ±
Пачапава (Баранавіцкі раён) (Беларусь)
Пачапава (Баранавіцкі раён)
Пачапава (Баранавіцкі раён) (Брэсцкая вобласць)
Пачапава (Баранавіцкі раён)

Да Пачапава далучана суседняя вёска Карсакоўшчына.

Гісторыя правіць

У 1428 годзе ўласнасць вялікага князя Вітаўта. У 1567 годзе маёнтак, уласнасць Яна Кміты Стрэтавіча, які выстаўляў 15 коннікаў. У 1567 годзе ўласнасць Міхаіла Богушавіча Пачапаўскага, які выстаўляў 2 коннікаў.

У XVIII стагоддзі маёнтак Корсакаў у складзе Рэчы Паспалітай. З 1793 года сяло, цэнтр воласці Навагрудскага павета.

У 1863 годзе адкрыта народнае вучылішча. У 1867 годзе тут была пабудавана на сродкі мясцовых жыхароў і дзяржавы новая прыходская Свята-Пакроўская праваслаўная царква. Праваслаўны прыход налічваў каля 3 тысяч прыхаджан, з якіх пісьменныя складалі 8 працэнтаў (1879). Царква мела каля 60 дзесяцін зямлі, у тым ліку 40 ворыва. У першай палавіне 1880-х гадоў 20 двароў, 204 жыхары, дзейнічалі валасное праўленне, народнае вучылішча, праваслаўная царква, за 3 вярсты ад сяла знаходзіўся вінакурны завод.

Асноўным заняткам тутэйшага насельніцтва былі земляробства і жывёлагадоўля. Для кожнай сялянскай сям’і былі ўласцівы таксама такія промыслы, як прадзенне, ткацтва, шыццё адзення, збор ягад, грыбоў, лекавых траў, пляценне кошыкаў. Бытавалі кавальскі і сталярны промыслы.

У пачатку XX стагоддзя працавала народнае вучылішча (у 1901 годзе навучаліся 85 хлопчыкаў і 19 дзяўчынак).

З 1921 года ў складзе Польскай Рэспублікі, цэнтр Пачапаўскай гміны Навагрудскага павета.

З 1939 года ў складзе БССР. З 12 кастрычніка 1940 года цэнтр сельсавета Гарадзішчанскага раёна Баранавіцкай, з 8 студзеня 1954 года Брэсцкай абласцей, з 25 снежня 1962 года ў Баранавіцкім раёне.

У Вялікую Айчынную вайну з канца чэрвеня 1941 года да 9 ліпеня 1944 года вёска акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. У маі 1943 года гітлераўцы спалілі 64 двары і загубілі 41 жыхара. Пасля вайны вёска адноўлена.

Інфраструктура правіць

На тэрыторыі вёскі знаходзяцца сядзібы сельсавета і саўгаса, ветэрынарны ўчастак, механічныя майстэрні, магазін, аддзяленне сувязі, Дом культуры, бібліятэка, сярэдняя школа, дзіцячы сад-яслі.

Насельніцтва правіць

  • 50 двароў, 345 жыхароў (1909)
  • 32 двары, 229 жыхароў (1921)
  • 83 двары, 311 жыхароў (1940)
  • 302 жыхары (1959)
  • 313 жыхары (1970)
  • 62 двары 283 жыхары (1998)

Славутасці правіць

Вядомыя асобы правіць

Зноскі

  1. а б https://map.nca.by
  2. http://www.geonames.org/623462/pochapovo.html
  3. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)

Літаратура правіць

  • Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя ў 15 тамах. Т. 3, кн. 1. Брэсцкая вобласць / пад навук. рэд. А. І. Лакоткі. — Мн.: БелЭн, 2006. ISBN 985-11-0373-X.
  • Памяць: Гіст.-дакум. хроніка горада Баранавічы і Баранавіцкага раёна // Г. К. Кісялёў (галоўны рэдактар), Р. Б. Венцэль, М. К. Дзёмін і інш. (рэдкал.), М. І. Бернат (укладальнік). — Мн.: БЕЛТА, 2000. — 736 с.: іл. — ISBN 985-6302-28-5. — С. 719.
  • Poczepowo // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom VIII: Perepiatycha — Pożajście (польск.). — Warszawa, 1887. — S. 354.

Спасылкі правіць